Вы тут

Як выбраць правільны саджанец


Ад дрэннага насення не чакай добрага племя — прымаўка на 100 % дастасавальная і да пасадачнага матэрыялу.

Звычайная гісторыя — набылі саджанец, пасадзілі, старанна даглядалі. А ён вазьмі і падмерзні... Час змарнаваны. Вядома, зараз ніхто не стане саджаць толькі раянаваны сорт. Вельмі шмат на рынку ўсялякіх рэдкасцяў і незвычайнага.


Знешне саджанец павінен выглядаць так: карані свежыя, непадсушаныя, непадмарожаныя, не карацейшыя за 30 см. Чым даўжэйшыя і больш разгалінаваныя карані, тым лепш саджанец прыжывецца і хутчэй будзе расці.

Праверыць карані нескладана — на зрэзе яны павінны быць белага колеру. Падсушаныя і падмарожанаыя карані будуць бурага колеру. Калі на каранях бачныя ўздуцці, жаўлакі, значыць, яны заражаныя валлякаватасцю (рак каранёў) і годныя толькі для вогнішча.

Штамб павінен быць прамы, з загоенымі ранамі, з гладкай і здаровай карой. Варта агледзець яе на прадмет механічных пашкоджанняў. Асабліва шкодныя сляды ад граду. У месцы градабою ствол можа проста адламацца.

Добрай кронай лічыцца тая, якая мае не менш за тры-чатыры добра развітыя галінкі, раўнамерна размешчаныя ў розныя бакі, а таксама павінен быць прамы вядучы парастак — правадыр або ствол. Ён таксама павінен быць здаровы, без слядоў раку кары ці цытаспарозу.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.