Вы тут

$257,7 млрд на замежныя паездкі


Паднябесная у лідарах па выдатках на выязны турызм.


Сусветная турыстычная арганізацыя ААН (СТА) абвясціла, што летась кітайскія турысты патрацілі 257,7 млрд долараў на замежныя паездкі.  Такім чынам, Кітай ўсе таксама займае першае месца па ўзроўні выдаткаў турыстаў, якія выязджаюць за мяжу, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

 СТА выпусціла даклад «Асаблівасці турызму у 2018 годзе».  Паводле ягодадзеных, агульны аб'ём сусветнага турызму ў 2017 годзе склаў 1,34 трлн долараў, што на 94 млрд долараў больш, чым у 2016-м, а спажыванне кітайскіх турыстаў склала амаль адну пятую ад агульнасусветнага даходу.

 У 2017 годзе агульная колькасць міжнародных турыстаў склала 1,323 млрд чалавек, павялічылася на 84 млн чалавек, гэта значыць на 7%, што стала самым вялікім ростам з 2010 года.  У 2017 годзе даходы ад міжнароднага турызму выраслі на 5%.

 Згодна з дакладам, сярод найбуйнейшых турыстычных рынкаў і напрамкаў у свеце Францыя займае першае месца, Іспанія - другое, ЗША і Кітай - трэцяе і чацвёртае адпаведна.  У 2017 годзе па колькасці турыстаў Еўропа і Афрыка імкліва выйшлі ў першыя шэрагі рэйтынгу, а прырост склаў 8% і 9% адпаведна.

 Што тычыцца даходаў ад турызму, у 2017 годзе ЗША абыйшлі іншыя краіны з прыбыткам ад турызму ў памеры 210,7 млрд долараў, што нашмат перавысіла даходы ад турызму ў Іспаніі, якія склалі 68 млрд долараў.  У Азіяцкім рэгіёне Тайланд, Аамэнь і Японія апынуліся ў першай дзесятцы рэйтынгу па прыбытках ад турызму.

 У 2017 годзе, як адзначаецца ў дакладзе, попыт на турызм ва ўсім свеце працягнуў павялічвацца, што спрыяла росту турыстычнай галіны ва ўсім свеце.  Попыт на падарожжа ў краіны, якія развіваюцца, такія як Расія і Бразілія, таксама рэзка вырас на ўсіх рынках-пастаўшчыках выязных турыстаў, што станоўча адбілася на краінах прызначэння.  Паводле наяўных дадзеных, у перыяд са студзеня па красавік 2018 году колькасьць міжнародных турыстаў павялічылася на 6% у гадавым вылічэнні, а міжнародны турызм захаваў леташнюю спрыяльную дынаміку.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.