Вы тут

Ганконг у тройцы найбуйнейшых фінансавых цэнтраў


Пекін і Шанхай - у першай дзясятцы.


У горадзе Гуанчжоу былі апублікаваныя вынікі 24-га па ліку даследавання GFCI (Global Financial Centres Index).  У апошнім рэйтынгу Сянган заняў трэцяе месца сярод самых буйных міжнародных фінансавых цэнтраў, Пекін і Шанхай ўвайшлі ў першую дзясятку, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Усяго ў рэйтынг увайшлі 100 фінансавых цэнтраў.  У топ-10 фінансавых цэнтраў у свеце ўваходзяць Нью-Ёрк, Лондан, Сянган (Ганконг), Сінгапур, Шанхай, Токіа, Сіднэй, Пекін, Цюрых і Франкфурт. Нью-Ёрк выйшаў на першае месца ў спісе найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету, апярэдзіўшы Лондан ўсяго на 2 балы.  Сянган працягвае скарачаць адставанне ад Лондана і на 14 балаў апярэдзіў Сінгапур, які заняў чацвёртае месца.  Мацней ўмацавалася пазіцыя "першага лагера" - глабальнага фінансавага цэнтра "Нью-Ёрк-Лондан-Сянган".

Таксама ў дадзеным рэйтынгу адзначаўся рост пазіцый фінансавых цэнтраў кантынентальнай часткі Кітая.  "Гуанчжоу упершыню ўвайшоў у дадзены рэйтынг у сакавіку мінулага года, заняўшы 37-е месца ў свеце, а ў гэты раз горад падняўся на 19-е месца", - заявіў кіраўнік Упраўлення па фінансавых  пытаннях горада Гуанчжоу Цю Ітун.

Рэйтынг GFCI складаецца брытанскай кансалтынгавай кампаніяй Z/Yen Group, якая ацэньвае фінансавыя цэнтры па такіх паказчыках, як асяродак вядзення бізнесу, узровень развіцця фінансавай сістэмы, чалавечы капітал, канкурэнтаздольнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».