Вы тут

Зіма ўжо блізка, а UniCon & Game Expo — яшчэ бліжэй!


Зіма ўжо блізка, а UniCon & Game Expo — яшчэ бліжэй!

Трохдзённая выстава‒фестываль фантастыкі, коміксаў, фэнтэзі, настольных і камп'ютарных гульняў пройдзе ў Мінску 2‒4 лістапада. У інтэрактыўным фармаце госці пазнаёмяцца з навінкамі гульнявой індустрыі, пагрузяцца ў свет фантастычных сусветаў і «жалеза» на UniCon & Game Expo.

2 лістапада мінчан і гасцей горада на футбольным манежы сустрэнуць любімыя персанажы фантастычных серыялаў, коміксаў і кампутарных гульняў. UniCon‒2018 рыхтуе 29 фан‒стэндаў фантастычных сусветаў: кожны са сваёй праграмай і сваімі героямі — ад Warcraft да Star Wars і Marvel.

На сцэне фестывалю пройдзе конкурс касплея — сцэнічнага дэфіле фантастычных персанажаў. Нягледзячы на ваяўнічыя вобразы, усе героі вельмі прыязныя і ахвотна фатаграфуюцца з наведвальнікамі. Пераможцы відовішчнага конкурсу будуць узнагароджаныя падарункамі і прызамі ад партнёраў выставы. Галоўная ўзнагарода — паездка на прэстыжны замежны фестываль.

Прыхільнікаў фантастычных раманаў чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі‒фантастамі Вадзімам Пановым і Віталіем Зыкавым, якія адмыслова прыедуць на фестываль. Аматары коміксаў на Алеі аўтараў змогуць пабачыць і пачуць спецыяльна запрошаных гасцей з Санкт‒Пецярбурга: Віталя Цярлецкага, Арцёма Бізяева, а таксама Аляксея Замскога і Жэню К. Тут жа наведвальнікам прадставяць спецыяльны праект — артбук беларускіх мастакоў «Whitebook 2», а таксама зборнік коміксаў беларускіх аўтараў «Сучасны комiкс».

Пагрузіцца ў свет гейм‒індустрыі наведвальнікам дапаможа экспазіцыя Game Expo. Навінкі ад кампутарных брэндаў, графічныя планшэты, навіны гейм‒індустрыі ад беларускіх і расійскіх распрацоўшчыкаў. На выставе кожны знойдзе сабе занятак па душы і зможа далучыцца да свету камп'ютэрных гульняў, пагутарыць з аднадумцамі і нават пазмагацца ў кіберспартыўным спаборніцтве.

У рамках Game Expo пройдуць два кіберспартыўныя турніры па дысцыплінах Dota 2 (3 лістапада) і Hearthstone (4 лістапада). Пераможца другога атрымае галоўны прыз: гульнявы ноўтбук ад партнёра выставы — брэнда ASUS.

Таксама наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя рэтра‒гульні, файтынгі, прэзентацыі індзі‒гульняў, якіх яшчэ няма ў вольным доступе, адукацыйныя майстар‒класы па 3D‒ілюстрацыі і графіцы, конкурс малюнкаў на графічных планшэтах і многае іншае. Для аматараў настольных гульняў будзе арганізаваная гульнятэка, на якой можна згуляць у любімыя гульні і ацаніць навінкі ад партнёра выставы — кампаніі «Хобі гульні»: «Правільны мёд», «Дойліды», «Таемнае пасланне», «Дэлюкс» і іншыя.

Тры дні ў футбольным манежы гасцей чакае ўсё для таго, каб добра бавіць час: жывыя квэсты з падарункамі, конкурсы, розыгрышы прызоў, музычная праграма, інтэрактыўныя пляцоўкі і шмат новых уражанняў.

Сачыце за навінамі і праграмай мерапрыемстваў у афіцыйных пабліках мерапрыемства.

#gameexpominsk

#uniconby

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».