Вы тут

На выхадныя сіноптыкі абяцаюць да 20 цяпла


У сярэдзіне тыдня тэрыторыя краіны апынулася пад уплывам шырокага антыцыклону, які будзе вызначаць надвор'е ў гэтыя выхадныя дні і ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Таму чакаецца не па-асенняму камфортнае цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 3—5 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. Будзе ў асноўным без ападкаў, у начныя і ранішнія гадзіны месцамі не абыдзецца без туманаў. Сёння будзе без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе 13—19 цяпла. У суботу і нядзелю чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 9 градусаў, а ўдзень будзе 12—19 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, на наступным тыдні з панядзелка па сераду істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай месцамі магчымы туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 цяпла, удзень — ад плюс 13 градусаў да 20 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Ліны МАЛІНІНАЙ

Загаловак у газеце: Цёпла і суха

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».