Вы тут

У Магілёве віталі ўдзельнікаў VІ Маладзёжнага форуму Беларусі і Расіі


Маладзёжны форум стаў часткай афіцыйнай праграмы V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён аб'яднаў прадстаўнікоў маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў дзвюх краін, маладзёжных парламентаў, саюзаў маладых адвакатаў і прадпрымальнікаў з усёй Беларусі і 10 рэгіёнаў Расіі.


Адной са значных яго падзей стала фарсайт-сесія, на якой хлопцы і дзяўчаты маглі задаць пытанні міністру адукацыі Беларусі Ігару Карпенку, старшыні Нацыянальнага Cавета маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў Расіі Рыгору Петушкову, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктару Сірэнку. Удзельнікі дыялогу цікавіліся, што робіцца для таго, каб моладзь абедзвюх краін аднолькава магла рэалізаваць свой патэнцыял.

— Ад таго, якія веды мы закладзём, які створым светапогляд, будуць развівацца інтэграцыйныя ўзаемаадносіны, — падкрэсліў Ігар Карпенка важнасць кантактаў моладзі дзвюх краін. — Сёння наогул вельмі актуальная тэма, як весці дыялог на сусветным узроўні. Дыялог заўсёды важны. Калі мы навучым моладзь вырашаць усе галоўныя пытанні метадам перамоў, свет стане больш спакойны і лепшы. І вось гэта пляцоўка ў межах Форуму рэгіёнаў — добры прыклад усяму свету, як вырашаць мясцовыя пытанні, як трэба сябраваць, выбудоўваць сумесныя праекты, адносіны на перспектыву.

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Удзельнікі маладзёжнага форуму прынялі ўдзел у рабоце секцый «Маладзёжны парламентарызм — форма грамадзянскай супольнасці», якая працавала на базе магілёўскага прадпрыемства «Бабуліна крынка», і «Удзел моладзі ў развіцці сучаснай інфраструктуры і стварэнне грамадскіх прастораў», якая адбылася на базе СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна.

Перамовы былі замацаваны пагадненнямі аб супрацоўніцтве Мінскай абласной арганізацыі БРСМ і Бранскай рэгіянальнай арганізацыі Расійскага Саюза Моладзі, а таксама маладзёжнымі арганізацыямі Гродзенскай і Віцебскай абласцей з моладдзю Пскоўскай вобласці.

Арганізатарамі маладзёжнага форуму ў Магілёве выступілі грамадскае аб'яднанне БРСМ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Інтэграцыя пачынаецца з моладзі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.