Вы тут

Жвір побач з мурагом


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


пада́так — абавязковы збор з прадпрыемстваў і насельніцтва;

жві́р — буйназярністы пясок;

муро́г — сухадольная трава;

сае́та — тонкае сукно;

як па пісаным — 1) бойка, гладка, без запінкі гаварыць; 2) так, як планавалася, без нечаканасцяў. Беларускія адпаведнікі: як рэпу грызці, як па нотах. Рускія: как по нотам, как по маслу;

хоць воўкам вый — пра цяжкае, безвыходнае становішча. Беларусы яшчэ скажуць: хоць плач, хоць гвалту крычы, хоць рэпку спявай. Рускія: хоть караул кричи, хоть ложись и помирай.

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.