Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Асцярожна, дзверы зачыняюцца!»

TV1000, 15—19 кастрычніка

Маладая брытанка Хелен Куілі спускаецца ў метро, каб паехаць дадому, і тут... нараджаюцца два паралельныя сусветы: у адным жанчына паспявае сесці ў цягнік, у другім — не. Дзверы цягніка нібы становяцца прапускным шлюзам у два зусім розныя жыцці. У першым яна ловіць свайго бойфрэнда на здрадзе, у другім — ловіць таксі, але становіцца ахвярай рабавання і вымушаная звярнуцца ў шпіталь...

«Мулен Руж»

8 канал, 17 кастрычніка

Парыж, 1899 год, знакаміты начны клуб «Мулен Руж», дзе ў шыкоўных інтэр'ерах спалучаюцца шоу і бардэль, вялікія грошы і высокае мастацтва. За схільнасць куртызанкі Сацін спаборнічаюць бедны, але таленавіты пісьменнік Крысціян і багаты ды ўплывовы герцаг. І што з таго, што адзіны рэальны персанаж тут — мастак Тулуз-Латрэк, калі мюзікл атрымаўся такі відовішчны і драматычны, што зарабіў два «Оскары» і тры «Залатыя глобусы»?

«Веру — не веру»

«Беларусь 2», з 19 кастрычніка

Тэлевядучы Андрэй Беднякоў наведвае розныя краіны свету і шукае ў кожных самыя дзіўныя куточкі, дзе ніхто і ніколі раней не быў, а паралельна праводзіць эксклюзіўныя экскурсіі па цікавых гарадах і мястэчках са шматвяковай гісторыяй. Пра кожнае з гэтых месцаў вядучы расказвае пяць захапляльных гісторый, але адна з іх не адпавядае рэальнасці з першага да апошняга слова, і гледачам прапануецца адгадаць, што з расказанага праўда, а што выдумка.

«Брус Усёмагутны»

ТБ3, 19 кастрычніка

Брус Нолан — аўтар забаўных сюжэтаў тэленавін, які, зрэшты, не цікавіцца ні работай, ні ўласнай дзяўчынай Грэйс, а толькі марыць узняцца па кар'ернай лесвіцы і стаць знакамітым вядучым. Натуральна, калі Бруса звальняюць, гэта становіцца вялізным рачараваннем і дадатковай прычынай паскардзіцца на наканаваны Богам лёс. Гэтыя скаргі ўрэшце так дапяклі Бога, што той прапаноўвае Брусу памяняца месцамі на тыдзень і праверыць, ці здолее той з суперздольнасцямі змяніць свет да лепшага.

«Шырлі-мырлі»

АНТ, 21 кастрычніка

Некалькі братоў-блізнят не бачыліся з нараджэння. Аднаго з іх немаўлём падкінулі ў цыганскі табар, другі гадаваўся ў дзіцячым доме і стаў сусветна вядомым музыкам з яўрэйскім імем, трэцяга выхоўвала родная цётка, і цяпер ён — аферыст міжнароднага маштабу. Менавіта ён выкрадае з-пад носа спецслужбаў і мафіі найбуйнейшы ў свеце алмаз «Выратавальнік Расіі». Пачынаецца паляванне на махляра, але каго лавіць, калі ў адным месцы ў адзін час збіраюцца адразу некалькі персанажаў, падобных як дзве кроплі вады?!

Загаловак у газеце: Па тэорыі неверагоднасці

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.