Вы тут

Другая (не)канферэнцыя школьных настаўнікаў пройдзе 13-14 кастрычніка


Educatіon Camp (EdCamp ) — міжнародная ініцыятыва, якая нарадзілася ў настаўніцкім асяроддзі ў ЗША ў 2010 годзе. З таго часу прайшло больш за 1500 эдкэмпаў ў 36 краінах.  У 2017 годзе да міжнароднай сеткі EdCamp далучылася Беларусь.


Удзельнікі EdCamp Belarus-2017.

EdCamp мае ўнікальны фармат. (Не)канферэнцыя падпарадкоўваецца закону “аб дзвюх нагах”: яе праграма загадзя невядомая, удзельніцы і ўдзельнікі самастойна вызначаюць ход мерапрыемства і далучаюцца да той дыскусіі, якая цікавая менавіта ім, праграма фактычна ствараецца разам, зыходзячы з інтарэсаў кожнага ўдзельніка.

Усе могуць быць як спікерамі, так і слухачамі. Могуць прапанаваць сваю педагагічную ідэю, агучыць праблему і шляхі яе вырашэння, зыходзячы з ўласнага досведу, правесці майстар-клас, а могуць проста прагаласаваць за тое, што хочуць пачуць. Галоўны прынцып — “дай, калі можаш, вазьмі — калі хочаш”.

У кожнага з удзельнікаў будзе 90 секунд, каб прэзентаваць сваю ідэю. Затым педагогі  прагаласуюць за найбольш цікавыя з іх.

EdCamp Belarus—2018  будзе доўжыцца два дні.  Праграма уключае таксама 15 майстар-класаў па развіцці крэатыўнасці, крытычнага мыслення, навыкаў камунікацыі і фінансавай пісьменнасці школьнікаў. Выкладчыкі з Польшчы і Эстоніі падзеляцца досведам па стварэнні інклюзіўнага школьнага асяроддзя і тым, як яны выкарыстоўваюць метады гейміфікацыі ў сваёй працы.

13 кастрычніка адбудзецца панэльная дыскусія з HR-спецыялістамі вядучых кампаній (EPAM, стартап Flo, Coca Cola) па тэме прафарыентацыі школьнікаў і развіцця навыкаў, неабходных пры працаўладкаванні.

Мэтай (не)канферэнцыі з'яўляецца стварэнне нефармальнай творчай пляцоўкі для школьных настаўнікаў па абмене ідэямі, вопытам і далейшга супрацоўніцтва для прафесійнага росту.

На конкурсе сацыяльных праектаў SocialWeekend ідэя першай (не)канферэнцыі  для педагогаў аказалася сярод пераможцаў.

Арганізатары EdCamp Belarus—2018 — Мінскі Хаб глабальных архітэктараў будучыні (Global Shapers) і Таварыства беларускай школы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.