Вы тут

Ігар Крутой зробіць шоу для ІІ Еўрапейскіх гульняў


Цырымоніямі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў 2019 года зоймецца творчая група пад кіраўніцтвам вядомага кампазітара і прадзюсара, народнага артыста Расіі Ігара Крутога. Акрамя таго, над відовішчнай забаўляльна-музычнай праграмай працуюць адразу два рэжысёры: Аляксандр Вавілаў ад Беларусі і Аляксей Сечанаў ад Расіі.


«Наша задача — паказаць свету Беларусь ва ўсёй яе прыгажосці. Мы раскажам цікавую гісторыю, у якой адлюструем самабытную культуру і традыцыі беларускага народа», — расказаў Ігар Крутой на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

На рахунку кампаніі «Арт Сіці 5», якую ўзначальвае Крутой, ужо ёць шэраг паспяхова рэалізаваных на міжнародным узроўні культурна-масавых мерапрыемстваў, у тым ліку цырымоніі адкрыцця і закрыцця 7-х зімовых Азіяцкіх гульняў (Астана, 2011 год), шоу для 27-й Сусветнай летняй Універсіяды (Казань, 2013), 16-ы чэмпіянат FІNA па водных відах спорту (Казань, 2015), папулярныя музычныя конкурсы «Новая хваля» і «Дзіцячая Новая хваля» (Сочы), тэлепраект «Песня года», сольныя канцэрты вядучых артыстаў расійскай эстрады.

Да Еўрапейскіх гульняў 2019 года яшчэ застаецца дастаткова часу, каб цалкам адказна і грунтоўна падрыхтаваць цырымоніі адкрыцця і закрыцця. На цяперашнім этапе, расказалі ўдзельнікі творчай каманды, распрацоўваецца літаратурны сцэнарый, пасля ўзгаднення і, пры неабходнасці, карэкціроўкі якога пачнецца ўжо дэталёвая «раскадроўка» двухгадзіннага шоу. Таму ніякіх падрабязнасцяў арганізатары пакуль не раскрываюць, хоць і абяцаюць мноства прыемных сюрпрызаў для публікі, а таксама плануюць запрасіць медыяперсону сусветнай велічыні.

Шоу будзе цалкам жывой падзеяй, падкрэсліў міністр культуры Юрый Бондар, і пройдзе на самым высокім узроўні, «каб кожны глядач сышоў са стадыёна або ад тэлеэкрана задаволены».

Нагадаем, ІІ Еўрапейскія гульні, якія адбудуцца ў Мінску з 21 да 30 чэрвеня 2019 года, збяруць сама меней 18 тысяч афіцыйных удзельнікаў, у тым ліку больш як 4 тысячы спартсменаў, якія выступяць у 15 відах спорту. Трансляваць падзеі міжнароднага спартыўнага форуму плануецца ў 160 краінах свету.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».