Вы тут

Фёдары-гарманісты


У Рэчыцкім раёне некалі было шмат гарманістаў, лічы, у кожнай вёсцы жылі па два-тры музыканты. А цяпер на ўвесь раён — толькі пару здольных і ўлюбёных у сваё захапленне чалавек. І гэтыя музыканты — два Фёдары.


Старэйшаму з іх — Фёдару Бялко — шэсцьдзесят шэсць. Ён нарадзіўся на Тураўшчыне, у яго тры браты таксама змалку асвоілі гармонік і былі найлепшымі музыкантамі. Фёдар працуе на ніве культуры ў вёсцы Азершчына. Акрамя гармоніка, ён выдатна іграе і на баяне. А другі — Фёдар Васілец, 54-гадовы жыхар вёскі Заспа, — навучыўся граць ад бацькі, цяпер працуе дырэктарам сельскага Дома творчасці, акампануе вясковым артыстам як на гармоніку, так і на баяне. Фёдары часта сустракаюцца на раённых і міжрэгіянальных фестывалях і конкурсах, весяляць людзей прыгожай народнай музыкай, нават стварылі гурт «Гарэзлівы гармонік».

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Вёска Заспа Рэчыцкага раёна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Карэспандэнт «Звязды» ацаніла гастранамічны патэнцыял горада.

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.