Аб геапалітычнай значнасці візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНДР — эксперты і замежныя СМІ
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР застаецца ў топе навін і ў полі зроку аналітыкаў, прычым не толькі ў Беларусі. Калі сустракаюцца і падпісваюць Дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве два моцныя лідары, якія праводзяць сваю незалежную палітыку нягледзячы ні на што, такая падзея не можа застацца незаўважанай. Найперш таму, што яна можа значна паўплываць на глабальную павестку, унесці карэктывы ва ўладкаванне новага шматпалярнага свету, што адбываецца на нашых вачах. Сустрэча лідараў Беларусі і КНДР яшчэ раз пацвердзіла, што ўплыў на міжнароднай арэне — не толькі пра памеры тэрыторыі і наяўнасць прыродных рэсурсаў. Гэта яшчэ і пра палітычную волю і прадбачлівую рацыянальнасць, і пра клопат аб дабрабыце свайго народа — рысы, якія асабліва каштоўныя ў сучасным свеце, дзе ў многіх заходніх краінах правяць баль фрыкі і папулісты. Менавіта таму многія эксперты звяртаюць увагу не толькі на эканамічны складнік вынікаў візіту кіраўніка Беларусі ў КНДР, але найперш на палітычны.









