Мікрааўтобус Mеrсеdеs Sрrіntеr з нашымі рабочымі трапіў у ДТЗ каля вёскі Касколава Кінгісепскага раёна Ленінградскай вобласці.
У выніку аварыі аўтамабіль перакуліўся. У транспартным сродку знаходзіліся дзевяць чалавек — мужчыны ад 20 да 45 гадоў. Усе — грамадзяне Беларусі. Два чалавекі загінулі, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Паводле ўдакладненай інфармацыі, адзін загінуў на месцы, другі памёр у бальніцы. Астатнім пацярпелым медыкі аказалі медыцынскую дапамогу. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З імі працаваў псіхолаг.
Пасля стала вядома, што ў бальніцы знаходзяцца чацвёра пацярпелых. Тры ўдзельнікі ДТЗ пасля агляду медыкамі былі адпушчаны без шпіталізацыі. Што датычыцца магчымасці транспарціроўкі астатніх у Беларусь, то гэта будзе вырашацца пасля кансіліуму па кожным пацыенце. У кантакце з уладамі Ленінградскай вобласці знаходзіцца і пасольства Беларусі ў Расіі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.