Вы тут

Магілёў наведала дэлегацыя Міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў


Учора Магілёў наведала дэлегацыя прадстаўніц Міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў.


Асноўная дзейнасць гэтай суполкі — дабрачыннасць, аказанне дапамогі маламаёмасным грамадзянам. На працягу некалькіх гадоў яна супрацоўнічае з Магілёўскім спецыялізаваным Домам дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Гэтым разам жанчыны перадалі ўстанове мэблю, тканіну для пасцельнай бялізны і прысмакі для дзяцей. Выхаванцы аддзякавалі дабрачынніцам невялічкім душэўным канцэртам.

Прадстаўніцы клуба таксама пабывалі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва, дзе сустрэліся з маламаёмаснымі сем'ямі і даведаліся пра іх патрэбы. А потым азнаёміліся з формамі работы Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Падчас сустрэчы ў аблвыканкаме ўдзельніцы клуба абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння.

— Магілёву пачэсна прымаць такіх гасцей, асабліва напярэдадні вельмі важнай падзеі — V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, — падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка. — Прадстаўніцы клуба змаглі асабіста паназіраць за работай нашых сацыяльных устаноў і з першых вуснаў пачуць, якая дапамога ім больш за ўсё неабходная. Вельмі прыемна, што гэта арганізацыя прымае такі жывы ўдзел у жыцці грамадзян сталага веку і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Дапамога па сутнасці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.