Вы тут

Былі грошы — былі «сябры»


А вось гісторыя адной са «шчаслівых» уладальніц мільённых выйгрышаў у латарэю.


Калі Роджэрс выйграла ў латарэю амаль два мільёны фунтаў, ёй было 16 гадоў, і яна стала самай юнай у Брытаніі пераможцай латарэі. Зараз жанчыне ўжо за трыццаць, а ад мінулага багацця не засталося і слядоў. У інтэрв'ю тэлеканалу ІTV былая мільянерка шчыра расказала пра тое, што з ёй здарылася і як яна дайшла да такога жыцця.

Уявіце сабе сітуацыю: 16-гадовая дзяўчынка выйграе ў нацыянальнай латарэі і становіцца ўладальніцай 1,87 млн фунтаў стэрлінгаў. Што яна робіць? Марнуе 18 000 на аперацыю па павелічэнні грудзей, 300 000 — на адзенне, 500 000 — на «падарункі» сябрам і сваякам, астатняе даволі хутка прагульвае — не без дапамогі тых жа сяброў — і вуаля! — застаецца без гроша ў кішэні.

І зараз, навучаная горкім вопытам, Роджэрс выступае за павышэнне ўзроставага цэнзу для гульцоў у латарэю. Яна кажа пра тое, што вялікія грошы ў юным узросце прыносяць толькі шкоду, што вакол цябе адразу з'яўляюцца падхалімы і дармаеды, а потым ты доўгія гады вучышся зноў давяраць людзям.

Жанчына расказвала, што ёй давялося лячыцца ад дэпрэсіі пасля таго, як яна ўсвядоміла, што шматлікія «сябры» яе проста выкарысталі. «Калі ў мяне з'явіліся грошы, вакол узнікла мноства людзей, якіх раней у маім жыцці не было і якіх няма цяпер. Я не ўсведамляла, што мяне выкарыстоўваюць, мне проста вельмі хацелася ўсім падабацца. У мяне па-ранейшаму праблемы з даверам, але паступова я зноў вучуся давяраць людзям».

У 16 гадоў Калі Роджэрс жыла з прыёмнымі бацькамі, працавала і сустракалася са звычайным хлопцам. Пасля выйгрышу яна пазнаёмілася з іншым — пазней ён стаў бацькам яе дваіх старэйшых дзяцей — і пераехала разам з ім у дом за 180 000 фунтаў. Яна прызнаецца, што за час іх адносін выдаткавала на какаін 250 000 фунтаў. Працу яна, вядома, кінула. Пачала кідацца грашыма, купляючы дызайнерскую вопратку і дарагія падарункі (дарэчы, у тым ліку для сваіх біялагічных бацькоў). Забавы і паездкі на адпачынак, вечарынкі, на якіх яна звычайна плаціла за ўсіх, — усё гэта не магло працягвацца бясконца.

«Я рухалася па жыцці без руля і без ветру. Цяпер у мяне ёсць праца і сям'я, пра якую трэба клапаціцца», — расказала Роджэрс. Яна замужам другі раз, яе муж — пажарны, і ў гэтым шлюбе ў яе нарадзілася трэцяе дзіця. На рахунку ў банку прыкладна 2000 фунтаў, але Калі запэўнівае, што ніколі не была больш шчаслівай, чым цяпер. І яна зноў і зноў паўтарае: «У 16 гадоў ты яшчэ дзіця і не маеш разумення пра грошы,  пра тое, што з імі звязана».

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».