Вы тут

Цікавыя факты аб выйгрышах у латарэю


Чалавек ва ўсе эпохі вельмі часта імкнецца атрымаць нешта за проста так, задарма, не прыкладаючы ніякіх намаганняў. І таму практычна з пачатку існавання чалавецтва з'явіліся і расцвілі розныя гульні з мэтай нажывы, ад якіх пазней узяла пачатак такая з'ява, як латарэя. Гісторыя і сэнс яе даволі простыя і нескладаныя — скідваюцца ўсе, а выйграе хтосьці адзін. І кожны ўдзельнік верыць, што менавіта ён будзе гэтым адзіным шчасліўчыкам. Але лёс жорсткі, вынікі латарэі — часцяком таксама. У гэтым тэксце мы не будзем паглыбляцца ў падрабязнасці гісторыі, а пазнаёмімся з некаторымі цікавымі фактамі аб выйгрышах.


Хутчэй кіназорка, чым джэк-пот

Рэчаў, якія можна атрымаць, у параўнанні з выйгрышам у латарэю шматмільённага прыза, вялікае мноства. Шанцы на выйгрыш у латарэю джэк-поту ў ЗША складаюць ад 1 да 259 мільёнаў, а гэта азначае, што акрамя ўсяго іншага, вы хутчэй станеце кіназоркай! У вас гэтак жа статыстычна больш шанцаў стаць уладальнікам залатога медаля на Алімпійскіх гульнях ці прэзідэнтам краіны. Nаtіоnаl Gеоgrарhіс сцвярджае, што магчымасць пападання ў вас маланкі і тое вышэйшая. Ці таго, што вас з'есць акула. Задумайцеся пра гэта, калі наступны раз пойдзеце ў ванную.

Часовы пропуск у прыгожае жыццё

Інтэрнэт наводнены жахлівымі гісторыямі, у якіх пераможцы латарэі не шкадуючы сябе траплялі ў надзвычайныя здарэнні, нават гінулі, замест таго, каб выйсці раней часу на пенсію. Адзін сумнавядомы пераможца латарэі, які абанкруціўся, казаў: «Я пачаў думаць аб трох рэчах — секс, наркотыкі і золата. Але дылер, пазнаёміўшы з крэкам, займеў з мяне больш грошай, чым я з латарэі». Праўда ў тым, што большасць пераможцаў жывуць звычайным «сярэднім» жыццём. Паводле ацэнак, каля 70 % буйных пераможцаў латарэй вяртаюцца да зыходнага фінансавага становішча на працягу 10 гадоў. Так што, калі раптам вы выйграеце кучу грошай, не трэба адразу ж кідаць сваю працу. Даследчыкі сцвярджаюць, між іншым, што большасць пераможцаў выйгравалі раніцай панядзелка. І яшчэ: 60 % з іх працягваюць потым і далей купляць латарэйныя білеты.

Падман магчымы, расплата — непазбежная

Усе гуляюць у латарэю, але вялікія грошы заўсёды выяўляюць самае дрэннае ў людзях. Напрыклад, у 2012 годзе ў ЗША будаўніку Амерыка Лопезу было загадана выплаціць сваім супрацоўнікам 10 мільёнаў долараў, пасля таго як яны пазычылі яму грошай на білеты, а ён схаваў ад іх выйгрыш у 38,5 мільёна. У тым жа годзе брытанскі ўладальнік крамы, па іроніі лёсу празваны Шчасліўчыкам, спрабаваў падмануць бабульку, якая выйграла каля мільёна фунтаў, сцвярджаючы, што яе білет бескарысны, — ашуканец быў арыштаваны і прысуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Так чалавек абмяняў неіснуючы пентхаус на цалкам рэальную камеру.

Чым менш, тым больш

У Швецыі ёсць магчымасць хутка разбагацець з дапамогай штодзённых павольных паездак на машыне. У паспяховай спробе знізіць колькасць ДТЗ і агульную сярэднюю скорасць перамяшчэння ў краіне запускаюць «радарную латарэю», у якой удзельнічаюць нумары аўто тых, хто не ганяе як вар'ят. Самае цікавае і іранічнае ў гэтым, што фонд латарэі фарміруецца з выплат штрафаў тых, хто перавышае хуткасць! У выніку, чым лепш вы ездзіце, тым вышэйшыя вашы шанцы. Адпаведна, калі вы праштрафіліся, іншы хлопец атрымае вашы грошы.

Мільярды ў заклад

Адзіны бясспрэчны факт у тым, што латарэя з'яўляецца прыбытковай справай, але толькі для яе ўладальніка, а не для ўсіх астатніх. Шанц на выйгрыш выпадае раз на 15 гадоў, але, нягледзячы на гэта, больш за 70 мільярдаў долараў уліваецца ў латарэю ЗША штогод. СNN паведамляе, што на латарэю выдаткоўваюць больш грошай, чым на кнігі, відэагульні, музыку, кіно і спартыўныя мерапрыемствы разам узятыя. Як мяркуецца, амерыканцы ў сярэднім трацяць каля 200 долараў на латарэю штотыдзень. Мяркуецца, што гэтыя грошы ідуць на паляпшэнне паслуг, такіх як адукацыя, але многія ставяцца да гэтай інфармацыі скептычна.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Хачу мільёнчык!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».