Вы тут

На Мядзельшчыне адкрыецца Мастацкая галерэя твораў Шаранговіча


У Цэнтры культуры і вольнага часу курортнага пасёлка Нарач 11 кастрычніка а 15-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі твораў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча, знакамітага айчыннага графіка, ураджэнца і ганаровага грамадзяніна Мядзельшчыны.


Галерэя Васіля Шаранговіча створана па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Мінаблвыканкама і Мядзельскага райвыканкама.

Агульная яе плошча — 210 квадратных метраў, у экспазіцыі прадстаўлена 130 работ майстра. У тым ліку ілюстрацыі да твораў класікаў беларускай і сусветнай літаратуры, станковыя работы, акварэлі і малюнкі, якія пранізвае шчымлівая любоў да роднай зямлі, аднавяскоўцаў.

Значнае месца ў творчасці Васіля Шаранговіча займаюць пейзажы, галоўным чынам мядзельскія. Мастак пісаў пераважна знаёмае яму з дзяцінства асяроддзе, адлюстраваўшы яго непаўторную своеасаблівасць: велічны спакой пагоркаў, бязмежную стыхію азёр, глыбіню неба, падкрэсленую манументальнымі аблокамі, таямнічае мігценне неба начнога.

Нарадзіўся творца ў вёсцы Качаны Мядзельскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), шмат гадоў узначальваў яго і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. З'яўляецца народным мастаком Беларусі, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаным дзеячам мастацтваў Польшчы, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

Цяпер атрымліваць асалоду ад знаёмства з творчасцю славутага земляка змогуць і аматары мастацтва на яго малой радзіме.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Эксперт: Да новага года рост цэн на нерухомасць спыніцца

Эксперт: Да новага года рост цэн на нерухомасць спыніцца

А калі і падрасце, то не больш чым на 0,5-1 працэнт.

Грамадства

Як і хто дапамагае змагацца з восамі ў кватэры?

Як і хто дапамагае змагацца з восамі ў кватэры?

Неяк ранкам я знайшла ў сябе на кухні некалькі вос. 

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.