Вы тут

Да нас прыйшло «старое бабіна лета»


На гэтым тыдні асноўны ўплыў на надвор'е ў нашай краіне будуць аказваць антыцыклоны. Усталюецца цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор'е з тэмпературным фонам на 2—6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага ціску. Аблокаў стане менш, і паветра ў дзённыя гадзіны пачне прагравацца. Будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе 10—16 цяпла. І ў сераду на надвор'е паўплывае антыцыклон. Будзе без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, на тарфяніках Палесся месцамі чакаюцца слабыя замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень будзе 13—19 цяпла.

Пагроза невялікіх замаразкаў захаваецца і ў чацвер. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 цяпла, на тарфяніках Палесся месцамі чакаюцца слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Днём тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 13 градусаў па паўночным усходзе да 20 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Цяперашняе «старое бабіна лета» завітае да нас у пятніцу — нядзелю. З 12 да 14 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў і цёпла. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—8 цяпла, а ўдзень — ад плюс 13 да плюс 20 градусаў.

Другаснае пацяпленне, або бабіна лета, па навукова-народным тлумачэнні надыходзіць пасля значнага пахаладання і можа суправаджацца яшчэ адным цвіценнем некаторых раслін.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.