Вы тут

Беларусь стала найлепшай краінай для агратурызму


Беларусь у конкурсе часопіса Nаtіоnаl Gеоgrарhіс Trаvеlеr (Расія) стала найлепшай краінай для агратурызму, беларус Леанід Пашкоўскі названы найлепшым трэвэл-блогерам.


Беларусь перамагла ў намінацыі «Агратурызм» з 50 працэнтамі галасоў, абышоўшы ў чытацкім галасаванні Італію, Бразілію, Кітай і ЗША, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Nаtіоnаl Gеоgrарhіс Trаvеlеr. Беларусь ужо была на першым радку рэйтынгу найлепшых краін для агратурызму па Nаtіоnаl Gеоgrарhіс у 2016 годзе.

Аўтара блога «Хачу дадому. Падарожжы, у якія вы не паедзеце» Леаніда Пашкоўскага чытачы расійскага часопіса назвалі найлепшым трэвэл-блогерам. Ён набраў 47 працэнтаў галасоў і з вялікім адрывам абышоў канкурэнтаў. Анлайн-галасаванне за найлепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку — Nаtіоnаl Gеоgrарhіс Trаvеlеr Аwаrds 2018 — праходзіла з 22 чэрвеня па 5 кастрычніка ў 25 асноўных намінацыях. Турысты выбіралі найлепшыя напрамкі, у тым ліку для пляжнага, сямейнага, экскурсійнага, гарналыжнага, прыгодніцкага і аздараўленчага адпачынку.

Загаловак у газеце: На першым радку

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.