Вы тут

23 краіны і 33 правінцыі


Праехаў на ровары сямідзесяцігадовы кітаец.     


Сямідзесяцігадовы Сюй Юйкунь з горада Наньян правінцыі Хэнань Кітая з 2017 года пачаў сваё адзіночнае падарожжа на ровары.  За амаль 10 гадоў ён пабываў у 33 правінцыях Кітая і 23 краінах свету.  Сваім падарожжам Сюй хацеў падтрымаць ідэю аб большым выкарыстанні нізкавугляродных рэсурсаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Мара Сюя Юйкуня - наведаць пяць кантынентаў свету.  З-за недахопу грошай ён у сапраўдны момант не зможа адправіцца ў Афрыку і Амерыку.  Таму Сюй Юйкунь спыніўся ў сталіцы правінцыі Хэнань горадзе Чжэнчжоў, дзе ён плануе арганізаваць выставу з мэтай сабраць грашовыя сродкі на наступную паездку.

На выставе прадстаўлены турыстычныя маршруты і карты, намаляваныя самім Сюй Юйкунем, дзесяць тысяч фота, знятых старым у шляху. А альбомы паштовых пячатак з 33 правінцый Кітая і 23 краін свету асабліва прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў выставы.  У альбомах можна знайсці паштовыя пячаткі Пекіна, Шанхая, Алтая, Сянгана, Масквы, Парыжа і многіх іншых гарадоў.  Па словах Сюй Юйкуня, яны з'яўляюцца лепшым сведкам аб яго падарожжы.

Сюй Юйкунь распавёў, што 10 гадоў таму ён пакутаваў сур'ёзным сардэчным і страўнікава-кішачным захворваннямі.  Дзякуючы падарожжы на ровары, ён не толькі аднавіў здароўе, але і заўсёды знаходзіцца ў добрым настроі.  "Як толькі я вырашу праблемы з недахопам грошай, адразу накіруюся ў падарожжа ў Афрыку", - дадаў стары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».