Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Быць настаўнікам — гэта сапраўднае прызванне. Вы з'яўляецеся прыкладам для сваіх выхаванцаў, фарміруеце іх светапогляд і характар.
Найвышэйшая ступень педагагічнага майстэрства — не толькі даваць веды, але і выхоўваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым. Прывіваць нашым дзецям любоў да Радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі.
Выказваю вам удзячнасць за штодзённую працу — адну з самых важных і высакародных на Зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і велізарную цярплівасць.
Жадаю моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».