Вы тут

Алімпійскі агонь у Токіа будзе запалены 11 сакавіка 2020 года


Гэта дата гадавіны землетрасення 2011-га

Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў правесці працэдуру менавіта ў гэты дзень. «МАК прыняў прапанову японскага боку. Мы ўзялі на сябе абавязацельства дапамагаць у аднаўленні пацярпелых тэрыторый дзе толькі магчыма», — заявіў прэзідэнт МАК Томас Бах.


Фукусіма аказалася адной з трох прэфектур, разам з Іватэ і Міягі, якія найбольш пацярпелі ад самага магутнага за ўсю гісторыю Японіі землетрасення і цунамі, якое рушыла за ім. Падземныя штуршкі справакавалі буйную радыяцыйную аварыю на АЭС «Фукусіма-1». У выніку прыроднага катаклізму загінулі 16 тысяч чалавек.

Эстафета алімпійскага агню прадоўжыцца больш за чатыры месяцы. 24 ліпеня 2020 года, у дзень цырымоніі адкрыцця Гульняў, факел будзе дастаўлены на нацыянальны стадыён Токіа. Згодна з рэгламентам МАК працягласць эстафеты алімпійскага агню не павінна перавышаць 100 сутак. Для арганізатараў Токіа-2020 было вырашана зрабіць выключэнне.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».