Вы тут

Гаспадыня хлебнага дома


Ірына Нікішова — гаспадыня музея хлеба, які знаходзіцца ў вёсцы Бацвінава Чачэрскага раёна. У гэтым шматзначным слове — гаспадыня — крыецца і тое, што Ірына Міхайлаўна яшчэ і выдатны майстар па выпечцы хлебабулачных вырабаў. Гэтаму рамяству яе, работніка культуры, навучыла маці. Амаль кожны дзень яна замешвае муку, робіць цеста, накладвае яго ў формы, ставіць у жар. Гэтую магічную працэдуру бачаць і экскурсіі, і выпадковыя турысты, і школьнікі, і, вядома, аднавяскоўцы.


Музей дзейнічае ўжо дзесяць гадоў. Ён узнік у рамках праекта мясцовай ініцыятывы, падтрыманай Праграмай развіцця ААН.

Часта пытаюць у гаспадыні, чаму ў яе атрымліваюцца такія смачныя і прыгожыя булкі-пірагі, на што Ірына прыгадвае гісторыю: «Калі адкрывалі наш музей, я выпекла хлябок, які быў падобны на сонейка. З таго часу, як прыкмета, пірагі атрымліваюцца на славу».

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».