Вы тут

Вызначаны пераможцы конкурсу на найлепшую экапублікацыю


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку. Сярод пераможцаў ёсць і «звяздоўскія» эколагі.


Вераніка Коласава атрымала дыплом лаўрэата  з рук міністра прыродных рэсурсаў  і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка.

Конкурс сярод журналістаў праходзіць ужо на працягу некалькіх гадоў, асноўная яго мэта — фарміраванне экалагічнай культуры грамадзян і выхаванне ў іх беражлівага стаўлення да прыроды. Сёлета за перамогу ў другім этапе конкурсу змагаліся 37 удзельнікаў у розных катэгорыях і з розных рэгіёнаў краіны, аднак аўтарамі найлепшых публікацый сталі ўсяго 9 з іх. Прыемна адзначыць, што ўжо не першы раз у гэтым спісе ёсць і аўтары часопіса «Родная прырода», які выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда».

Так, па выніках рашэння арганізацыйнага камітэта ў катэгорыі «навучэнцы» першае месца было прысуджана Ніне Вялько, другое — Альжбэце Малішэўскай-Спрынчан, трэцяе — Мацвею Белаусаву. У катэгорыі «аматары» першае месца заняў Сяргей Шаршаневіч, другое — Валерый Кавалёнак (абодва — сталыя аўтары «Роднай прыроды»), трэцяе — Святлана Гарэлава. Сярод прафесіяналаў перамаглі Сяргей Мураўскі, Святлана Талкачова, Вераніка Коласава — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Родная прырода», якую чытачы «Звязды» ведаюць па публікацыях у праекце «Карані і кроны».

Віншуем пераможцаў і жадаем больш новых «зялёных» перамог!

Кацярына ЦІТОВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: «Зялёныя» зоркі

Каментары

Цикава, чаму пра конкурсы людзи даведваюцца пад час падвядзення выникау?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.