Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні не варта перабольшваць сваіх магчымасцяў, а таксама не трэба разлічваць на сур'ёзную дапамогу з боку. Лепш нават некалькі знізіць патрабаванні да сябе, і зможаце пазбегнуць расчараванняў і канфліктаў. Тым больш што асноўныя задачы выканаць атрымаецца, а з дробязямі можна справіцца пасля. У выхадныя дні не бойцеся быць адкрытымі з блізкімі людзьмі, не хавайце сваіх сумневаў.


ЦЯЛЕЦ. Пастарайцеся не даваць нікому ніякіх абяцанняў і грошай у доўг. У аўторак варта сур'ёзна задумацца пра будучыню, многія творчыя планы пачнуць ажыццяўляцца. У гэты дзень пастарайцеся быць уважлівыя з блізкімі людзьмі, яны могуць чакаць падтрымкі. У пятніцу сустрэча з сябрамі станецца на рэдкасць прыемнай і карыснай.

БЛІЗНЯТЫ. Неабходна засяродзіцца на галоўным і не звяртаць увагі на нязначнае. Вас перапаўняе творчае натхненне. І крэатыўны падыход будзе вельмі запатрабаваны. Зможаце добра зарабіць. Вы зараз добразычлівыя, уважлівыя, навакольныя будуць казаць шмат кранальных і цёплых слоў на ваш адрас.

РАК. Калі рэзкае слова будзе гатова сарвацца з вашага языка, падумайце пра магчымыя наступствы. Толькі вытрымка зможа ўтрымаць падзеі ў мірным рэчышчы. Здолееце пераўтварыць нявыгадную сітуацыю ў карысную для сябе, калі дасце сабе час трохі падумаць. Ваша энергія і працавітасць дазволяць дабіцца поспеху ў многіх справах. У выхадныя вас могуць наведаць новыя арыгінальныя ідэі, іх варта запомніць.

ЛЕЎ. Пачатыя на гэтым тыдні справы могуць разваліцца без вашай у тым віны, таму не перанапружвайцеся самі і не патрабуйце зашмат ад навакольных. Адпачніце і аднавіце сілы, калі ёсць магчымасць. У сераду новыя знаёмствы могуць мець непрыемны працяг, абмяжуйце кантакты, кантактуйце толькі з блізкімі людзьмі. Субота можа быць звязаная з адкрыццямі і атрыманнем новых ведаў.

ДЗЕВА. Тыдзень насычаны зносінамі з сябрамі, кароткімі ўдалымі паездкамі. Адзін з новых знаёмых можа аказацца вельмі ўплывовай персонай, што, безумоўна, пойдзе вам толькі на карысць. Калі ў аўторак вырашыце, што адлюстраванне ў люстэрку псуе вам настрой, значыць, прыйшла пара заняцца сабой: зрабіць новую стрыжку ці запісацца на фітнес. У сярэдзіне тыдня дадасца папяровай работы. У пятніцу вопыт дапаможа знайсці выйсце нават з самай цяжкай сітуацыі.

ШАЛІ. Падзей пройдзе цэлая лавіна, мала што пакідаючы пасля сябе ў ранейшым выглядзе. Будзьце гатовыя да аднаўленчых работ, альбо да добраўпарадкавання змененага ландшафту. Вас чакае шмат навін, напружаныя сітуацыі на рабоце, так што варта прадумаць свой расклад і сур'ёзна падысці да перамен, якія адбываюцца. У другой палове тыдня вашай увагі запатрабуе сям'я.

СКАРПІЁН. У панядзелак верагодная цікавая дзелавая паездка, якая дазволіць пашырыць кола зносін і дасць новыя магчымасці ў будучыні. Паспрабуйце вучыцца слухаць і чуць навакольных і атрымаеце шмат цікавага для сябе і станеце мудрэйшыя. Магчыма паляпшэнне ў прафесійных справах, атрыманне прэміі. Паспрабуйце па-філасофску паставіцца да ўнутранага напружання, яно будзе толькі пабочным эфектам сабранасці, якая спатрэбіцца для дасягнення мэт.

СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце максімальна распланаваць гэты тыдзень, тады зможаце перарабіць усе справы і з лёгкасцю расправіцца з хатнімі праблемамі. У панядзелак лепш нічога не пачынаць, а ў аўторак асцерагайцеся падману. Тыдзень спрыяльны для паездак і вучобы. Паспрабуйце ўдзяліць належную ўвагу свайму здароўю. Не забывайце пра павышэнне ўласнага культурнага ўзроўню і неабходнасць узбагачэння новымі ўражаннямі. Актыўны адпачынак пойдзе на карысць.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні новыя знаёмствы могуць прынесці масу карыснай інфармацыі. Поспех чакае пры нетрадыцыйным падыходзе да вырашэння любых жыццёвых праблем. На рабоце пастарайцеся пераправяраць свае дзеянні і ўсе важныя паперы. У чацвер неабходна праявіць зайздроснае цярпенне, інакш дзелавыя партнёры могуць скарыстацца вашай эмацыянальнасцю і справакаваць канфліктную сітуацыю.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца жаданая свабода дзеянняў. Але ёй неабходна разумна распарадзіцца. У сераду анархічны настрой і адсутнасць субардынацыі можа прынесці расчараванне і непатрэбныя страты. У суботу паспрабуйце сачыць за сваімі словамі і перш чым сказаць што-небудзь, падумайце, а таксама паспрабуйце быць больш сумленнымі з сабой і навакольнымі. Нядзеля можа стацца цудоўным днём для адпачынку і любоўных перамог.

РЫБЫ. У калектыве ваш аўтарытэт застаецца бясспрэчны. Не толькі супрацоўнікі, але і кіраўніцтва паспрабуе пайсці вам насустрач, стварыць спрыяльныя ўмовы для працы. Застанецца толькі дзейнічаць. У чацвер пастарайцеся менш гаварыць і нічога не абяцаць. У пятніцу не варта плесці інтрыгі. Паспрабуйце скараціць свае выдаткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».