Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Жукаў»

«Беларусь 3», з 9 кастрычніка

12-серыйная біяграфічная драма пра Маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава, які пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны набыў велізарную папулярнасць у арміі і менавіта таму трапіў у няміласць да Сталіна. Ужо ў 1957 годзе вялікага палкаводца выключылі з партыі, знялі з усіх пасад і праз год прымусова адправілі ў адстаўку... Драмы разгортваліся і на асабістым фронце, але маршал да апошніх дзён жыцця сустракаў удары лёсу з адкрытым забралам.


«Лізавета»

TV1000, 9 кастрычніка

Англія, 1554-ы. Зацятая каталічка каралева Марыя, старэйшая дачка Генрыха VІІІ, памірае, і на трон узыходзіць юная прынцэса Лізавета. Дзяўчыне даводзіцца імкліва сталець, каб абараніць краіну ад замахаў з боку Іспаніі і Францыі і амбіцыйных планаў Папы Рымскага, разблытваць павуцінне інтрыг і пайсці на самыя адчайныя меры, каб толькі захаваць магутнасць і адзінства Англіі, зрабіць яе моцнай марской дзяржавай і аўтарытэтам, з якім лічыліся ва ўсім свеце. Лізавета Цюдар ахвяравала сабой і сваімі пачуццямі, але засталася ў гісторыі краіны як таленавітая жанчына і вялікая каралева.


«Ван Хельсінг»

ТБ3, 12 кастрычніка

Дагэтуль спрэчна, ці быў у Ван Хельсінга — персанажа Брэма Стокера, доктара-філосафа, містыка і паляўнічага на вампіраў — рэальны правобраз. Але з удзелам гэтага персанажа ўжо знялі больш як 15 фільмаў. У тым ліку і гэта фэнтэзі ад рэжысёра Стывена Сомерса, які змяшаў Дракулу, Франкенштэйна і доктара Джэкіла з містарам Хайдам. У астатнім — усё па канонах жанру: Трансільванія, крывасмокі, паляўнічы на нячысцікаў і доза рамантыкі.


«Кейт і Леа»

Кінакамедыя, 12 і 13 кастрычніка

Што атрымаецца, калі джэнтльмен ХІХ стагоддзя, герцаг Леа Олбанскі, раптам трапіць у сучасны Нью-Ёрк праз дзіру ў часе? Ды што заўгодна. Напрыклад, сустрэча з эмансіпіраванай бізнес-лэдзі Кейт, якая дапамагае зрабіць знаёмства з рэальнасцю не такім балючым, і паступова прывязваецца да свайго архаічнага падапечнага так моцна, што гатовая не толькі дапамагчы яму вярнуцца назад, але і самой адправіцца жыць у мінулы час...


«Чынгачгук — Вялікі Змей»

«Культура», 13 і 14 кастрычніка

Любімы «індзеец» мільёнаў гледачоў Гойка Міціч, драматычная гісторыя супрацьстаяння дзвюх цывілізацый — карэннага насельніцтва Амерыкі і прышлых заваёўнікаў з Англіі ды Францыі, паляўнічы па мянушцы Зверабой і прыгажуня Ватава — дачка важака, абяцаная вялікаму індзейскаму воіну Чынгачгуку, якая выпадкова трапляе ў жорны вайны паміж белымі. Казаць больш пра гэты фільм не трэба — трэба глядзець.

Загаловак у газеце: Людзі свайго часу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».