Вы тут

Праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”


“Бацькаўшчына светлая мая”

Часопіс “Маладосць” сумесна з Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё арганізуе Праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны Году малой радзімы.

Кожны з нас прайшоў цяжкі ці лёгкі шлях фарміравання сябе як асобы, свайго характару, каштоўнасцей, цікавасцей. Усё гэта адбывалася пры розных абставінах, у розных акалічнасцях. Сярод іх значную пазіцыю займае тая мясцовасць, тыя людзі, звычкі і звычаі, мова рухаў і мова словаў, якія былі з намі ў дзяцінстве. Яны застаюцца з намі, хочам мы гэтага ці не хочам. Маленькая радзіма – частка нас. Гэта фундамент, на якім мы стаім. І не толькі фундамент. Маленькая радзіма не застаецца там, у мінулым, яна пранізвае наша жыццё да канца.

Шмат вершаў і эсэ напісана на гэту тэму. Але мы хочам больш. Бо час ідзе, усё змяняецца. Немагчыма напісаць адзін верш двойчы. Літаратура развіваецца. Зараз новыя людзі і яны па-новаму бачаць і па-новаму могуць сказаць тое, што турбуе, тое, што важна. Мы чакаем гэтай свежасці, гэтай праўдзівасці. Мы чакаем ад жывых аўтараў жывых твораў (падрабязнасці ў Палажэнні). Пішыце сабе – пра сябе, пра роднае, а пасля ўжо нам на конкурс.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.