Вы тут

Карані і карэньчыкі


Для генеральнага дырэктара ААТ «Трэст «Шахтаспецбуд» Дзяніса Дзіуліна тыя кароткія гадзіны, якія ён можа выкраіць для сям'і, — сапраўднае свята.

Часцей жа Дзяніса Аляксандравіча можна сустрэць на аб'ектах ААТ «Беларуськалій»: ці глыбока пад зямлёй на ўскрыцці новых гарызонтаў Старобінскага радовішча калійных соляў, ці на ўзвядзенні Петрыкаўскага ГУКа. А яшчэ на перагаворах з замежнымі партнёрамі аб удзеле трэста ў асваенні залежаў карысных выкапняў — без перабольшання, па ўсім свеце.

Вось і атрымліваецца, што «трэба дома бываць часцей», як пісаў паэт. Тым больш што з домам звязваюць моцныя карані, мацней не бывае.

На здымку: Дзяніс Дзіулін з дзеткамі Верай і Ільёй на Алеі славы раёна каля партрэта свайго дзеда — Аляксандра Іосіфавіча Дзіуліна, таксама калійшчыка, ветэрана вайны. Ды не проста ветэрана, а кавалера ордэна баявой салдацкай Славы ўсіх трох ступеняў, што афіцыйна прыраўноўваецца да звання Героя Савецкага Саюза.


Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Уладзімір ХІЛЬКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».