Вы тут

Глуша цяпер пачынаецца з Адамовіча


Першы прыпынак грамадскага транспарту гэтага населенага пункта з боку Бабруйска атрымаў новы твар.


Яго зрабіў вядомы беларускі мастак Аляксандр Благій па ініцыятыве бабруйскага актывіста Андруся Архіпенкі і створанай ім групы падтрымкі. Як мы ўжо паведамлялі ў адным з выпускаў праекта «Глуша Адамовіча», вясной малады чалавек абвясціў конкурс эскізаў будучага аб'екта, на які даслалі каля 20 ідэй. На іх аснове Аляксандр Благій распрацаваў канцэпцыю і знешні выгляд прыпынку. На сценах павільёна з'явілася цытата з апошняга твора пісьменніка «Vіxі», яго партрэт і карта, на якой сярод буйных культурных цэнтраў Беларусі заняла сваё пачэснае месца і маленькая Глуша — цікавы геаграфічны і турыстычны аб'ект.

Прыпынак стане своеасаблівым нулявым кіламетрам, ад якога з'явяцца паказальнікі да аўтэнтычнай аптэкі, дзе плануецца зрабіць музей Адамовіча, дома, дзе пэўны час жыў Алесь Міхайлавіч, вуліцы, названай ў яго гонар, да могілак, дзе ён пахаваны, і помніка, які плануецца ў хуткім часе ўсталяваць, іншых мясцін, звязаных з імем беларускага класіка.

Прэзентацыя аб'екта пад сімвалічнай пакуль назвай «Прыпынак Адамовіча» (афіцыйна ён называецца «Глуша») адбудзецца 6 кастрычніка ў межах раённага фестывалю народных промыслаў і рамёстваў «Глушанскі хутарок». Падчас яго можна будзе здзейсніць экскурсію па адамовіцкіх мясцінах. Арганізатары экскурсіі прапануюць ахвотным загадзя запісацца па тэлефоне +375 292418290, будзе арганізавана дастаўка з Бабруйска.

Працяг тэмы ў наступным выпуску «Глуша Адамовіча».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фо­та Ма­рыі СУ­ШЧАН­КА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.