Вы тут

Як вярнуць дрэвам былую сілу — тры крокі правільнай абрэзкі


Пладовыя дрэвы даюць добры ўраджай, калі яны маладыя. Але пачынаючы з 15-гадовага ўзросту іх плады прыкметна драбнеюць, ураджайнасць падае, а самі расліны часцей хварэюць. Амаладзіць сад дапаможа абрэзка. Лепш за ўсё яе рабіць, калі тэмпература паветра вышэй — 5 °С.


1. Перш за ўсё трэба пакараціць ствол — яго вышыня не павінна перавышаць двух метраў. Толькі пілуйце яго так, каб зрэз быў над якой-небудзь буйной галінкай. Інакш утворыцца сухі пень, а затым дупло.

2. Пасля таго як цэнтральны ствол пакарочаны, трэба выдаліць усе галінкі, якія растуць унутр кроны, — яны зацяняюць дрэва і з'яўляюцца выдатным рассаднікам хвароб і шкоднікаў. У канчатковым выніку дрэва павінна набыць форму чашы — асноўныя галіны павінны глядзець вонкі.

3. Наступны этап — абрэзка бакавых шкілетных галін. Іх даўжыня не павінна перавышаць 2,5 метра. Караціць іх трэба на знешнія парасткі, якія глядзяць з кроны вонкі.

Амаладжальная абрэзка забівае адразу трох зайцоў: плады становяцца буйнейшыя, ураджайнасць павялічваецца на 20—60 %, павышаецца марозаўстойлівасць дрэў, да таго ж іх прасцей апрацоўваць ад хвароб і шкоднікаў.

Пасля такой абрэзкі на дрэвах пачнуць адрастаць маладыя парасткі, так званыя ваўчкі. Большую частку з іх давядзецца выдаліць, а з астатніх у далейшым сфарміраваць пладовыя галіны.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».