Вы тут

Прэзідэнту паказалі форму спартсменаў і валанцёраў да ІІ Еўрагульняў


Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў дызайнера Юліі Латушкінай, якая распрацоўвала частку калекцыі, як успрымаюць форму простыя людзі. На думку Лукашэнкі, трэба, каб дзяржаўны герб быў вышыты на форме, а не "налеплены".


Таксама Прэзідэнт пацікавіўся ў дызайнера, чаму ніз ва ўзнагародным касцюме яна зрабіла ў выглядзе спадніцы-сукенкі і штаноў. Яна растлумачыла гэта тым, што касцюм для ўзнагароджвання павінен прыцягваць увагу, а лёгкая спадніца стварае эфект хвалі.

Што датычыцца валанцёрскай формы, то Юлія Латушкіна расказала, што вывучала замежны вопыт, напрыклад Сочынскай алімпіяды.

Генеральны дырэктар прадпрыемства "Сола-Пінск" Васіль Гарагляд расказаў беларускаму лідару аб іншай частцы калекцыі, паколькі яе распрацоўвала яго прадпрыемства. Форма распрацавана па сучасных тэхналогіях, яе назва — "Прастора", сімвалізуе бязмежныя беларускія прасторы.

Па выніках дэманстрацыі з журналістамі паразмаўляла дызайнер Юлія Латушкіна.

"Кіраўнік дзяржавы паглядзеў узоры, у прынцыпе, усё досыць добра. Па маёй частцы — я распрацоўвала парадна-грамадзянскую форму, форму ўзнагароднай групы і валанцёраў. Ёсць, адпаведна, невялікія карэкціроўкі, якія я сама ведаю: у нас заўсёды ёсць пытанне з размяшчэннем герба, і кіраўнік дзяржавы неаднаразова нам казаў, каб герб быў вышыты непасрэдна на самім адзенні, а не прышпільваўся. Таму мы гэтыя карэкціроўкі ўнясём", — сказала дызайнер.

Па словах Юліі Латушкінай, асаблівасць ёсць у кожным распрацаваным камплекце. Парадна-грамадзянская форма — гэта белая кашуля (для парада распрацоўваюць фуфайкі), блакітныя пінжак (з другім падбортам з вышыванай выцінанкай у выглядзе паўсонца) і штаны ў жанчын, блакітны пінжак і шэрыя штаны ў мужчын. Усё вельмі зручнае і камфортнае: штаны на гумцы, а спінка мужчынскіх пінжакоў — трыкатажная і без падшэўкі, у ім лёгка рухацца.

Узнагародны касцюм выкананы ў сінім колеры з арнаментам, прысутнічае вянок, паколькі Еўрапейскія гульні будуць праходзіць падчас святкавання Купалля, расказала Юлія Латушкіна.

На думку дызайнера, самае цікавае і складанае — гэта валанцёры і група "Полымя свету". Для апошніх зроблена тры спартыўныя касцюмы ў розных колерах — белым, шэрым і шэрым з каляровымі ўстаўкамі. Самым важным асабіста для Юліі Латушкінай стаў яркі касцюм для валанцёра горада. "Гэта дзесяць тысяч чалавек, якія будуць перасоўвацца па ўсім горадзе, дапамагаючы людзям арыентавацца, накіроўваючы іх паўсюль", — дадала яна.

Генеральны дырэктар прадпрыемства "Сола-Пінск" Васіль Гарагляд у размове з журналістамі расказаў, што яны распрацоўвалі экіпіроўку для спартыўнай дэлегацыі, у яе склад уваходзіць 19 найменняў. Паводле яго слоў, Прэзідэнт выказаў некаторыя заўвагі: трэба дадаць яркасць колераў, прыняць пад ўвагу іншыя моманты. Кіраўнік прадпрыемства расказаў, што для стварэння калекцыі выкарыстоўваліся тэхналагічныя тканіны, у вырабах з якіх будзе зручна знаходзіцца і ўдзельнічаць у спаборніцтвах.

Цікава, што пры распрацоўцы формы прадпрыемства праводзіла апытанне сярод спартсменаў, Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі ўжо пяты па ліку варыянт.

Што датычыцца выхаду формы ў вольны продаж, то Васіль Гарагляд адзначыў, што ў продаж калекцыя часткова паступіць у канцы года.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.