Вы тут

Надвор'е на тыдзень: месцамі дождж плюс моцны парывісты вецер


Дзякуючы антыцыклону першы дзень кастрычніка выдаўся сонечным, але ў сярэдзіне тыдня атмасферныя франты прынясуць дажджы, тэмпература панізіцца. На гэтым тыдні будзе халаднаватае ветранае надвор'е з дажджамі, а ў выхадныя чакаецца цёпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду і чацвер чакаецца ветранае з дажджамі надвор'е. У сераду ўначы пераважна па паўночным захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам, у асобных раёнах — моцным. Тэмпература паветра ўначы будзе 2—8 цяпла, удзень — ад плюс 7 да плюс 13 градусаў. У чацвер пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах захаваецца моцны парывісты вецер. Уначы будзе ад 2 да 7 вышэй нуля, днём — 7—13 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу паўднёвыя раёны краіны апынуцца пад уплывам вобласці павышанага ціску. Па паўночнай частцы ўмовы надвор'я будзе вызначаць вільготная паветраная маса, тут месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад аднаго да 8 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны месцамі замаразкі — ад мінус аднаго да мінус 3 градусаў. Удзень прагназуецца ад плюс 9 да плюс 15 градусаў, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 17 цяпла. А далей надвор'е палепшыцца, і, паводле папярэдняга прагнозу, у выхадныя дні чакаецца цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор'е.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.