Вы тут

Завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан


Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан.


У аэрапорце беларускага лідара праводзіў асабіста Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Кіраўнікі дзяржаў яшчэ раз паразмаўлялі ў аэрапорце, падвялі вынікі візіту, які прайшоў не толькі пад знакам інтэграцыі і шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках СНД, але і двухбаковага беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння.

Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон дамовіліся аб паскарэнні рэалізацыі ўсіх ранейшых дамоўленасцей, у першую чаргу тых, якія былі дасягнуты падчас афіцыйнага візіту беларускага лідара ў Таджыкістан ў маі гэтага года. Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў таджыкскаму боку за гасціннасць і цеплыню, пацвердзіў гатоўнасць Беларусі прымаць актыўны ўдзел у плане індустрыялізацыі Таджыкістана.

Адзін з пунктаў гэтага плана - сумесная зборачная вытворчасць трактарнай тэхнікі ў горадзе Гісар. Як і было абяцана крыху больш за чатыры месяцы назад, кіраўнікі дзяржаў асабіста прыехалі пракантраляваць, як выконваюцца іх даручэнні. Прэзідэнты засталіся задаволены ўбачаным і абмеркавалі ў Гісары далейшыя планы па развіцці прамысловай кааперацыі на пляцоўках у Таджыкістане.

Кіраўнікі дзяржаў агледзелі вытворчую тэрыторыю прадпрыемства, новы вялікі цэх, дзе ўжо пачалася зборка трактароў для пастаўкі ў Афганістан. Было даложана, што ўсе ранейшыя даручэнні па развіцці вытворчасці выкананы. Таксама заяўлена аб дасягненні паміж бакамі дамоўленасці ў сферы падаткаабкладання, што значна павысіць канкурэнтаздольнасць сумесна вырабленай прадукцыі.

Эмамалі Рахмон заўважыў, што трэба развіваць прамкааперацыю і збіраць не толькі трактары, але і іншую тэхніку, у тым ліку камбайны, тэхніку для камунальнай гаспадаркі з магчымасцю наступнага экспарту і на рынкі трэціх краін.

Гендырэктар Мінскага трактарнага завода Фёдар Дамаценка распавёў пра перспектывы па лакалізацыі на вытворчасці ў Гісары, атрыманні сертыфікатаў на выкананне шэрагу работ непасрэдна ў Таджыкістане. Размова таксама ідзе аб сумесным выпуску навяснога абсталявання, пашырэнні яго асартыменту. У прыватнасці, ужо да наступнага сезона спецыяльна для ўмоў Таджыкістана можа быць адкрыта лінія па зборцы самаходных горных касілак. Распрацоўкай гэтай унікальнай тэхнікі займаліся беларускія канструктары.

Эмамалі Рахмону быў падораны сертыфікат на трактар ​​"Беларус" мадэлі 82.1. Таджыкскі лідар падзякаваў за падарунак, адзначыўшы, што ён будзе запатрабаваны ў гаспадарцы.

Адным з пунктаў двухбаковай праграмы стала наведванне вінаградных гаспадарак "Багі самані" і "Ватан" у Турсунзадэўскім раёне. Прэзідэнты прадэгуставалі вінаград розных гатункаў і нават паўдзельнічалі ў зборы ўраджаю, а таксама прадоўжылі нефармальную гутарку.

Як паведамлялася, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ў Душанбэ прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У вузкім фармаце прэзідэнты абмяняліся думкамі па актуальных праблемах ўзаемадзеяння ў рамках Садружнасці, намецілі дату і месца сваёй наступнай сустрэчы. Яна адбудзецца 11 кастрычніка 2019 года ў Ашхабадзе. На пашыраным пасяджэнні разгледжаны дакументы, якія рэгламентуюць палітычнае ўзаемадзеянне, далейшае развіццё супрацоўніцтва ў гуманітарнай галіне, у сферы забеспячэння бяспекі, а таксама шэраг праектаў, накіраваных на ўдасканаленне прававога і арганізацыйна-кадравага забеспячэння дзейнасці СНД.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.