Вы тут

Дзевяноста дзявяты дом і… апошні!


Свежы факт навейшай гісторыі Мінска: апошні прысядзібны дом на вуліцы Аэрадромнай у сталіцы рыхтуюць да зносу. Дом пад нумарам дзевяноста дзевяць. Будаўнікі закалачваюць вокны і дзверы, каб ніхто не заходзіў, не начаваў, не паліў агонь. Пакуль вісіць і нумар, і назву вуліцы здалёку відаць, але гэты адрас ужо не існуе. Вуліцы, якую я бачыў раней, па якой хадзіў на завод цэлых пяць гадоў, таксама няма. Завяршаецца  эпоха сталічных прыватных сядзіб. Беларускі мегаполіс патрабуе новых земляў і плошчаў.


План забудовы мікрараёна быў даўно вядомы. Раней альбо пазней, дамы знеслі б. Праз вуліцу працягваецца будоўля шматфункцыянальнага комплекса “Minsk World”, людзі засяляюць гатовыя высоткі. Побач з гэтым домам пройдзе развязка дарог.

Старая Аэрадромная – як пасёлак авіятараў і авіярамонтнікаў (побач стаяць аэрапорт Мінск -1 і авіярамонтны завод 407 ГА), будзе жыць і ў памяці былых жыхароў, на фота ў іх  сямейных альбомах. Суседнія дамы, якія былі падобныя на гэты, ужо паспелі знесці, а смецце вывезці. Дзевяноста дзявяты выглядае, як  “апошні з магікан”… Неўзабаве прыгоняць экскаватар і “мазы” паспяшаюцца вывезці на звалку рэшткі і гэтага “доўгажыхара”.

Мне дазволілі зайсці ў памяшканне дома. Адразу кінулася, што ў пакоях было чыста, нічога не паламана, не вырвана, не папсавана, вільготнасць яшчэ не запоўніла пустую прастору. На падваконнях яшчэ зелянеюць дрэўцы лімонаў. Відаць, гаспадары да апошняга не сыходзілі, чакалі каманды на высяленне.

І вось апошняе акно, праз якое прабіваецца святло, нарэшце забіваецца. Дом засынае.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».