Вы тут

Як пройдзе дзень пажылых людзей у Мінску


Мінскі гарадскі герыятрычны цэнтр правядзе 1 кастрычніка акцыю "З клопатам пра здароўе пажылых людзей".


У гэты дзень на прыём да герыятра можна будзе патрапіць без талона. Акрамя таго, пройдзе сустрэча з пажылымі жыхарамі сталіцы, будзе арганізаваны невялікі канцэрт, а інструктары па лячэбнай фізкультуры пакажуць комплекс практыкаванняў для ранішняй аздараўленчай гімнастыкі і пры захворваннях суставаў.

У цэлым, як паведамляе загадчыца Мінскага гарадскога герыятрычнага цэнтра Ірына Токарава, у Мінску шырока развіта герыятрычная дапамога. Ва ўстановах аховы здароўя адкрыты герыятрычныя кабінеты, створаны "Школы трэцяга ўзросту", дзе распавядаюць аб прынцыпах прафілактыкі заўчаснага старэння, першаснай і другаснай прафілактыцы захворванняў. Асаблівая ўвага надаецца адзінокім пажылым гараджанам. Акрамя таго, супрацоўнікі цэнтра навучаюць сацыяльных работнікаў правілам догляду за састарэлымі людзьмі, правільнага вымярэння артэрыяльнага ціску, выкарыстання глюкометра.

«Рукі клопату. Лініі лёсу»

30 верасня ў 12.00 ГЦ «Сталіца» (ніжні ўзровень) адбудзецца адкрыццё выставыі "Рукі клопату. Лініі лёсу». Гэтая выстава ўяўляе сабой гісторыі пра моцных духам людзей з жаданнем жыць, марыць, рабіць, але якім патрэбна наша падтрымка і разуменне. Сярод герояў экспазіцыі -- пажылыя беларусы, людзі з інваліднасцю, спецыялісты па догляду, валанцёры і сваякі.

Выстава прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей і ператворыцца для мінчан у тыднёвае свята. З 30 верасня па 6 кастрычніка ў ГЦ «Сталіца» (ніжні ўзровень) кожны дзень з 12.00 да 14.00 для жыхароў Мінска запланаваны розныя мерапрыемствы.

 30 верасня адбудзецца танцавальны флэшмоб у выкананні танцавальных калектываў дзевяці ТЦСАН горада.

1 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя паслуг устаноў і арганізацый сталіцы, якія спрыяюць актыўнаму даўгалеццю: Цэнтра актыўнага даўгалецця, праекта «Гранд Мара», Школы патранатнага догляду «Азбука здароўя», а таксама прэзентацыя паслуг для людзей старэйшых узростаў ТЦСАН Фрунзенскага раёна.

2 кастрычніка кожны жадаючы зможа наведаць віртуальны пакой без гвалту.

3 кастрычніка будуць прэзентаваны кулоны экстранага рэагавання ад кампаніі «Лінія жыцця 24» -- новая паслуга ў Беларусі.

5 кастрычніка -- моднае дэфіле мадэляў старэйшага ўзросту.

Арганізатарамі выставы «Рукі Клопаты. Лініі лёсу» выступаюць кампанія« Лінія жыцця 24», Цэнтр актыўнага даўгалецця, Камітэт па працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама

Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі

Пажылыя мінчане 1 кастрычніка змогуць атрымаць юрыдычную дапамогу бясплатна ў рамках акцыі "Дзень бясплатнага кансультавання насельніцтва".

Кансультацыі правядуць адвакаты, натарыусы, работнікі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання. Сустрэчы будуць арганізаваны з 9.00 да 13.00 у аддзеле прымусовага выканання Заводскага раёна Мінска па вул.Пляханава, 42.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.