Вы тут

БДПУ запрашае на «Гарбузовы фэст»


29 верасня на аграбіястанцыі Зялёнае пад Мінскам другі раз пройдзе «Гарбузовы фэст».


Удзельнікаў фестывалю чакае цікавая праграма. Яны змогуць прыняць удзел у “Гарбузовых забаўках” і прадэманстраваць, што ж вырасцілі на ўласным падворку, а таксама абмяняцца сезоннай прадукцыяй. На фестывалі можна будзе пакаштаваць “Восеньскія прысмакі” з гарбуза і іншай гародніны і садавіны і “Замежныя пачастункі”. Іншаземныя  студэнты, якія научаюцца ў БДПУ,  будуць вучыць рыхтаваць стравы сваёй краіны.

Не абыдзецца, вядома, і без “Пачастунка ад рэктарата” — смачнай кашы з гарбуза.

Падрыхтаваны і незвычайныя нумары. Так, адбудзецца конкурс авангарднага касцюма з гарбуза “Залаты сілуэт”. На пляцоўцы “Надзвычай незвычайна” будуць ладзіцца эксперыменты. Таксама можна будзе пабываць на выставе вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Восеньскія дзівосы”, наведаць пляцоўку рэсурснага цэнтра “Зялёны офіс”, псіхалагічную гасціную “Таямніцы душы”.

Мяркуецца, што гасцямі свята стануць работнікі Міністэрства адукацыі на чале з міністрам Ігарам Карпенка, а таксама супрацоўнікі РНПЦ “Кардыялогія” і яго дырэктар Аляксандр Мрочак. Дарэчы, тут жа будзе працаваць пляцоўка “Пульс восені”, дзе спецыялісты цэнтра раскажуць пра здаровы лад жыцця і памераюць ахвотным ціск. БДПУ і РНПЦ “Кардыялогія” супрацоўнічаюць у рамках сумеснага адукацыйна-аздараўленчага праекта “Разам — да здароўя нацыі!”.

Конкурсная праграма "Гарбузовага фэсту” вельмі насычаная. За прызавыя месцы пазмагаюцца 11 студэнцкіх каманд з дзевяці факультэтаў і двух інстытутаў. “Гарбузовыя забаўкі” выйграе самая спартыўная каманда (за гэта званне будзе змагацца і каманда рэктарата), “Восеньскія прысмакі” — каманда з найлепшай кулінарнай стравай. На выставе вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Восеньскія дзівосы” будзе абраны найлепшы выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з гарбуза, а ў конкурсе “Залаты сілуэт” — найлепшы авангардны гарнітур з гарбуза.

Па выніках прэзентацыі “Восень каляровая” журы абвесціць лепшы творчы нумар, а па выніках ўзважвання — самы цяжкі гарбуз. Па суме балаў за ўсе конкурсныя заданні будуць вызначаны пераможца і прызёры “Гарбузовага фэсту”.

Фестываль “Гарбузовы фэст” распачнецца ў 11 гадзін па адрасе: пасёлак Зялёнае, Мінскі раён (аграбіястанцыя “Зялёнае”, навучальны корпус № 10).

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Даніэль Ястрэмскі: Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Даніэль Ястрэмскі: Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Гэты 14-гадовы мінчанін, бадай, самы вядомы сёння беларускі дзевяцікласнік. Ён ні многа ні мала, а выйграў нацыянальны адбор на дзіцячае «Еўрабачанне».

Грамадства

Як гэта было: шчыры аповед аб усынаўленні

Як гэта было: шчыры аповед аб усынаўленні

Алене хутка будзе 44, яна выкладае ў адным са сталічных універсітэтаў. 

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю.