Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні будзеце схільныя ўскладняць сітуацыю і заблытваць свае адносіны з людзьмі. Магчыма, варта пагаварыць з тым, каму вы давяраеце, не выключана, што вам падкажуць просты і дакладны шлях. Вас чакае перыяд важных сустрэч і нарад. У сераду будзеце як ніколі лёгкія на пад'ём, але лепш большую частку часу прысвяціць завяршэнню неадкладных спраў. У пятніцу падумайце, што вы хацелі б змяніць у найбліжэйшай будучыні.


ЦЯЛЕЦ. Выяўляйце больш актыўнасці і творчай ініцыятывы на працы. Забудзьцеся пра тое, што такое лянота і стомленасць, працуйце столькі, колькі зможаце. У панядзелак атрымаецца рэалізаваць вашы задумы. У аўторак усё будзе выдатна, калі не станеце спрачацца з начальствам. У сераду ёсць магчымасць з лёгкасцю вырашыць праблемы, якія вас вельмі хвалююць. У пятніцу сачыце за сваімі словамі, не выдайце чужыя сакрэты.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакаюць спрыяльныя перамены. Кантакты і сустрэчы ў гэтыя дні зоймуць шмат часу, але прынясуць прыбытак у будучыні. Вы адчуеце прыліў натхнення, будзеце фантанаваць ідэямі і з лёгкасцю дамагацца поспеху. У выхадныя вас чакаюць прыемныя ўражанні і паездкі.


РАК. Вас па-ранейшаму не пакідае прыўзняты настрой, якім вы імкняцеся падзяліцца з навакольнымі. У адносінах з калегамі варта ўсвядоміць, што ісціну ведаеце не толькі вы, і тады працоўныя поспехі гарантаваныя. У аўторак можа паступіць цікавая інфармацыя. У чацвер да вашых ідэй прыслухаецца начальства, з'явяцца ўзаемавыгадныя канструктыўныя прапановы. Выхадныя правядзіце так, каб аднавіць свой энергетычны патэнцыял.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні не перажывайце з нагоды дробных непрыемнасцяў на працы, вашы ідэі перспектыўныя, і хай імгненнае іх непрыманне вас не засмучае. У панядзелак назапашаныя справы не церпяць адкладу, правільна плануйце свой дзень. У аўторак канфлікты непазбежныя, але з любой сітуацыі можаце атрымаць карысць для сябе, напрыклад паскорыць перамены, якія даўно наспелі. У пятніцу вас будуць перапаўняць моцныя пачуцці. Паспрабуйце не губляць самакантроль.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні спатрэбяцца такія якасці, як хуткасць прыняцця рашэнняў, унутраны спакой і цягавітасць. Чым больш вы папрацуеце ў аўторак, тым больш атрымаеце прыбытку. У пятніцу старайцеся не ціснуць на навакольных, бо яны ў гэты дзень будуць крыўдлівыя і не схільныя выконваць вашы патрабаванні. У суботу не адмаўляйцеся ад запрашэння ў госці, магчыма, менавіта сябры і сваякі дадуць вам слушную параду.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вам будзе цяжка падпарадкоўвацца камусьці, але не варта ісці на канфлікт з начальствам. Калі хтосьці падумае, што валодае сітуацыяй лепш за вас, не варта яго пераконваць — лепш выкарыстоўваць гэты зман у сваіх інтарэсах. У аўторак будзеце незаменным чалавекам у прамым сэнсе гэтага слова. У другой палове тыдня засяродзьцеся на рэалізацыі мэты, да якой вы імкнуліся не адзін год. Праўда, папярэдне не шкодзіла б пераканацца, што вам гэта яшчэ трэба.


СКАРПІЁН. Вас чакаюць кар'ерны рост і дадатковы прыбытак. Адна з важных задач тыдня — пастарацца ўраўнаважыць шалі вашага настрою і эмацыянальнага стану. Інакш можаце выдаткаваць шмат каштоўнай энергіі марна. Усміхайцеся, радуйцеся жыццю, і яно парадуе вас.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам проста неабходна засяродзіцца на адной галоўнай мэце, тады яна стане дасягальнай. Спрыяльны час для дзеянняў, накіраваных на ўмацаванне рэпутацыі і павагі, станаўленне кар'еры і прафесійны рост. У першай палове тыдня магчымы пэўныя цяжкасці са старымі сябрамі або калегамі па працы. Будзьце асцярожныя з плёткамі і чуткамі.


КАЗЯРОГ. Вы рухаецеся ўверх, але, магчыма, занадта хутка. Не паспяваючы ўсё прааналізаваць і абдумаць. Ад начальства можа паступіць прывабная прапанова, задумайцеся, ці варта згаджацца на павышэнне, бо становішча ваша можа стацца дваістым. Другая палова тыдня можа прымусіць напружыцца і прыдумаць, якія дзеянні лепш распачаць у складанай сітуацыі.


ВАДАЛІЎ. Рашучасць і імклівасць — вось вашы асноўныя козыры, бо часам прамаруджванне пагражае сур'ёзнымі праблемамі. У панядзелак пастарайцеся спакойна ўспрыняць інфармацыю не зусім прыемнага зместу. У сераду поспех будзе спрыяць тым, хто збіраецца адправіцца ў далёкую паездку. Паспрабуйце сувымераць сваю сілу і не ціснуць на навакольных аўтарытэтам. У гэты дзень варта баяцца канфліктаў са сваякамі і суседзямі. У пятніцу добра б удзяліць больш часу сабе.


РЫБЫ. Можаце расчаравацца ў блізкіх сябрах альбо калегах. Так што разлічваць трэба будзе толькі на ўласныя сілы. Паспрабуйце пазбягаць усяго таемнага і закуліснага, не дазваляйце ўцягваць сябе ў якія-небудзь інтрыгі і змовы. Уласнымі перажываннямі лепш дзяліцца толькі з самымі праверанымі людзьмі. У суботу давядзецца выдаткаваць шмат сіл, каб прымусіць навакольных прыслухацца да вашага меркавання.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.