Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Сямейныя гісторыі»

«Беларусь 2», з 2 кастрычніка

Дакудрама — папулярны апошнім часам жанр спалучэння пастановачных здымак і рэальных падзей. Вось і Белтэлерадыёкампанія запускае ўласны дакументальна-драматычны серыял, героі якога знаходзяць шкілеты ў шафах сямейнага дабрабыту. «Мы нічога не прыдумляем, жыццё часам прапануе такія закручаныя сюжэты, што фантазіі сотні сцэнарыстаў не хапіла б на гэткія павароты», — рэзюмуе аўтар і кіраўнік праекта Ксенія Луцкіна. Што рабіць у, здавалася б, безвыходных сітуацыях, падказваюць спецыялісты: псіхолагі, педагогі, юрысты і медыкі.


«Хронікі здрады»

«МІР», 3 кастрычніка

У жыцці сямейнай пары Андрэя і Ганны аказваецца трэці — «камп'ютарны геній» Ягор. Стомленая непаразуменнямі з мужам, Ганна завязвае палкі раман з хлопцам, маладзейшым за яе на 10 гадоў. А вось паставіць у рамане кропку аказваецца цяжэй, чым хацелася б: Ягор закідвае каханую лістамі, тэрарызуе званкамі. І ў дадатак да ўсяго, вярнуўшыся аднойчы дадому, жанчына бачыць, што яе кватэра згарэла, а муж знік...


«Мне не баліць»

TV1000Ru, 5-7 кастрычніка

Дызайнер-пачатковец Міша прапануе свае паслугі Натэле, гаспадыні дарагой кватэры. Той мала цікавыя эскізы, затое вельмі цікавы сам Міхаіл, і яна шчодра дае яму і яго сябрам рэкамендацыі — пропуск у свет багатых кліентаў і завоблачных ганарараў. Толькі выпадкова закаханы дызайнер даведваецца, што дзяўчына ўтойвае ад яго штосьці важнае, што робіць немагчымай сумесную будучыню.


«З каханымі не расставайцеся»

«Беларусь 3», 6-7 кастрычніка

Маладая пара разводзіцца ў судзе, міжволі назіраючы іншыя працэдуры разводаў, як драматычныя, так і пацешныя... Такіх гісторый тысячы. Але ў гэтай неўзабаве пасля разводу былая жонка Каця (Ірына Алфёрава) трапляе ў бальніцу — і былы муж Міця (секс-сімвал савецкага кіно Аляксандр Абдулаў, на той момант яшчэ муж Алфёравай) прыходзіць яе наведаць. Гонар, крыўды, расчараванне адыходзяць на другі план, пакідаючы толькі неабсяжнае каханне і жаданне зноў з'яднаць сваё жыццё з каханым...


«Чорны лебедзь»

ТВ3, 5 кастрычніка

Грацыёзная Ніна жыве балетам і марыць выканаць галоўную партыю ў «Лебядзіным возеры», таму з фанатычнай упартасцю рэпеціруе — да гузакоў, да траўмаў. А канкурэнткі не дрэмлюць, дый рэжысёр толькі падбухторвае Ніну, маўляў, для партыі Чорнага Лебедзя ў яе не хопіць страснасці і імпэту. Ужываючыся ў дзве супрацьлеглыя ролі, у пагоні за ідэалам дзяўчына паступова вар'яцее і страчвае саму сябе.

Загаловак у газеце: Разбуральная сіла пачуццяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».