Вы тут

Папаўняецца бібліятэка краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс»


Любая вялікая справа складаецца з малых, паслядоўных крокаў. Так і з выданнем Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс». Ужо пабачыла свет 23 яго выпускі.


Выходзіць па-свойму ўнікальнае выданне штоквартальна, пачынаючы з 2013 года. Сёння, калі часопісы, увогуле папяровыя выданні ўзнікаюць як першы снег і раптоўна знікаюць, такі вопыт дарагога каштуе. Рэдактар і ўкладальнік творчага праекта — брэсцкі літаратар Аляксандр Валковіч. Заснавальнік — Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт. Падтрымку ў рэалізацыі задуманага найперш аказвае, безумоўна, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама. А яшчэ — Брэсцкая раённая бібліятэчная сетка, Брэсцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Пра змест, характар альманаха гавораць традыцыйныя рубрыкі выдання: «Астрамечава і астрамечаўцы», «Чароўныя спевы і паданні спадчыны», «Скарбніца народных талентаў», «Маладое дрэва», «Літаратурная сядзіба», «Карані», «Старонкі гісторыі», «Калаўрот культурнага жыцця», «Мая малая радзіма». Фактычна ў краіне няма ніводнага выдання падобнага характару. Дакладна няма ніводнага выдання ў перыёдыцы, якое б так настойліва прапагандавала фальклорную спадчыну. Тым больш што ў полі зроку даследчыкаў, аўтараў, укладальніка і рэдактара «Астрамечаўскага рукапісу» — канкрэтны, невялікі па тэрыторыі рэгіён. Прыйдзе час — і наступныя пакаленні даследчыкаў народнай спадчыны будуць звяртацца менавіта да старонак краязнаўчага альманаха. Прыемна, што выданне ўдзяляе шмат увагі моладзі, яе творчым дасягненням, здабыткам.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Ведаць свой край

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».