Вы тут

У Наваполацку рэканструююць Лядовы палац «Хімік»


У Наваполацку рэканструююць Лядовы палац «Хімік». Здаць яго будаўнікі павінны да канца года

Спартыўнае збудаванне пабудавалі некалькі дзесяцігоддзяў таму. Зразумела, яно патрабавала капітальнага рамонту. Першая спроба мадэрнізацыі была зроблена ў 2008-м. Але з-за дэфіцыту грошай аказалася няўдалай.


У мінулую суботу на аб'екце пабывалі адказныя асобы з Мінска і абласнога выканаўчага камітэта.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак агучыў некалькі нараканняў на адрас праекціроўшчыкаў, будаўнікоў, якія, на яго погляд, вінаватыя ў нязладжанасці дзеянняў. Сваімі думкамі падзяліліся і Віталь Воўк, памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Віцебскай вобласці, нядаўна прызначаны на гэтую пасаду, першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў і іншыя.

Іх у сваю чаргу запэўнілі, што ўсе тры этапы рэканструкцыі завершаць своечасова. У прыватнасці, ужо ў кастрычніку мясцовая каманда «Хімік» зможа трэніравацца ў родных сценах. Пакуль яна робіць гэта ў Оршы ці абласным цэнтры.

Падчас мадэрнізацыі Лядовага палаца заменяць табло, сістэмы асвятлення і вентыляцыі, месцы для гледачоў (на 1,2 тысячы чалавек) і гэтак далей.

Пільную ўвагу ўдзельнікі камісіі ўдзялілі новаму аб'екту — крытай трэніровачнай пляцоўцы. Металічныя каркасныя канструкцыі заказалі ў Канадзе... Гэты «лёд» неабходны, каб разгрузіць галоўную пляцоўку.

Шмат гараджан і жыхароў суседняга Полацка любяць катацца на каньках круглы год. Таму ў хуткім часе змогуць зрабіць гэта на яшчэ адной пляцоўцы.

Як расказаў карэспандэнту «Звязды» Уладзімір Белавус, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, усе арганізацыйныя пытанні (ад распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі да заключэння дагавораў падраду) цалкам выкананыя.

На месцы «штабы» з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, праекціроўшчыкаў і будаўнікоў збіраюцца мінімум два разы на тыдзень.

Старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў дадаў, што, калі спатрэбіцца, будаўнікі будуць працаваць і ў дзве-тры змены для выканання ў тэрмін пастаўленых задач.

Лядовы комплекс пасля рэканструкцыі стане цудоўным падарункам гараджанам. Ён дазволіць падрыхтаваць яшчэ больш таленавітых гульцоў. Яны годна будуць прадстаўляць родны горад на турнірах у Беларусі і адстойваць гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Наваполацк — Віцебск.

Загаловак у газеце: Хакеістам — сучасныя пляцоўкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».