Вы тут

Штучны інтэлект будзе вылічаць крамных злодзеяў


У наш час адкрываецца ўсё больш магазінаў, дзе тавары не трэба аплачваць на касе, усё пабудавана на самаабслугоўванні і ў гандлёвай зале няма прадаўцоў. Аднак гэта можа прыцягнуць у такія месцы зладзюжак. Вядома, ніхто не адмяняў сістэму відэаназірання, але яе вырашылі значна палепшыць, навучыўшы штучны інтэлект вылічаць злачынца да таго, як той зробіць крадзеж.


За распрацоўку вельмі цікавага праграмнага забеспячэння адказвае кампанія Standard Cognіtіon. У сістэме на гэты момант выкарыстоўваецца 27 камер, якія кіруюцца асаблівым алгарытмам. Ён рэгіструе практычна ўсе паказчыкі пакупнікоў: хуткасць і даўжыню крокаў, напрамак погляду і нават той тавар, на які глядзіць пакупнік у пэўны момант. Праграма вылічае, як доўга чалавек разглядае этыкеткі, сочыць за перамяшчэннем тавараў па гандлёвай зале і гэтак далей. Але самае галоўнае, з усёй атрыманай інфармацыі праграма робіць выснову пра «патэнцыйную нядобранадзейнасць» пакупніка.

Пяцёра з сямі заснавальнікаў Standard Cognіtіon раней працавалі ў Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША, дзе распрацоўвалі алгарытмы для выяўлення ашуканскіх схем, таму патрэбны досвед у кампаніі маецца. Як заявіў адзін з кіраўнікоў Standard Cognіtіon Майкл Сусвэл, «на самай справе, усё даволі проста: у патэнцыйных зладзюжак больш шырокі крок, яны ўвесь час шукаюць вачыма выхад, і гэта толькі пара прыкладаў у паводзінах, якія паказваюць на нядобрасумленнасць. Калі сістэма западозрыць кагосьці ў спробе крадзяжу, яна паведаміць пра гэта ахоўніку крамы і той накіруецца да чалавека для высвятлення сітуацыі».

Кампанія ўжо атрымала інвестыцыі ў памеры 11,2 мільёна долараў ЗША і адкрыла першы тэставы магазін, дзе будуць выяўляцца недахопы сістэмы і праводзіцца яе дапрацоўка. Да 2020 года ў планы кампаніі ўваходзіць абсталёўваць сваёй сістэмай не менш за 100 крам кожны дзень.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.