Вы тут

У Беларусі летам аздаравіліся больш за 380 тыс. дзяцей


У Беларусі гэтым летам аздаравіліся 381 400 дзяцей - на 13,5 тыс. больш, чым у 2017 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.


"У 2018 годзе летняе аздараўленне прайшлі 381 400 дзяцей, у тым ліку 161 тыс. - у лагерах з кругласутачным знаходжаннем, 220,5 тыс. - у лагерах з дзённым знаходжаннем. Гэта на 13,5 тыс. дзяцей больш, чым у 2017 годзе. Пры планаванні летняй аздараўленчай кампаніі мы выкарыстоўваем заяўны прынцып. Прыемна, што колькасць жадаючых аздаравіцца штогод павялічваецца. Гэта сведчыць аб попыце на гэты від адпачынку", - сказаў Генадзь Балбатоўскі.

Асаблівая ўвага ўдзялялася сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. "Больш за 13,5 тыс. дзяцей гэтых катэгорый прайшлі летняе аздараўленне, што вышэй за запланаваныя лічбы больш як на 11 працэнтаў. Акрамя таго, у лагерах розных тыпаў аздаравіліся больш за 4 тыс. дзяцей-інвалідаў, - на 17 працэнтаў вышэй за планавыя лічбы", - прывёў даныя дырэктар.

Паводле слоў Генадзя Балбатоўскага, на рэалізацыю мерапрыемстваў летняй аздараўленчай кампаніі было выдзелена больш за Br43 млн (у 2017 годзе - Br39,5 млн), на ўмацаванне матэрыяльнай базы стацыянарных лагераў з розных крыніц было накіравана Br11 млн. "За цэнамі на паслугі лагераў быў забяспечаны кантроль, каб не дапусціць іх неабгрунтаванага завышэння. Сярэдні кошт пуцёўкі ва ўстановы з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам на 18 дзён і больш склаў Br428, у параўнанні з 2017 годам ён узрос у межах макраэканамічных паказчыкаў - прыкладна на 5 працэнтаў", - удакладніў кіраўнік.

У Беларусі гэтым летам функцыянавалі больш за 6250 лагераў, у 2017 годзе гэта лічба складала 6100.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.