Вы тут

Хлопец прыкінуўся ў інтэрнэце дзяўчынай і выманіў больш за Br50 тыс.


Суд Савецкага раёна Мінска вынес прыгавор хлопцу, які пад выглядам дзяўчыны выманў у мужчын у інтэрнэце больш як Br50 тыс.


Малады чалавек прызнаны вінаватым у замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры і вымагальніцтве, здзейсненым паўторна. Ён прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці. Такім чынам, суд пагадзіўся з пазіцыяй дзяржабвінаваўцы.

З фігуранта ў карысць пацярпелых будзе спагнана матэрыяльная шкода, прычыненая злачынствам. Сумы, якія яму давядзецца вярнуць, вар'іруюцца ад Br103 да больш Br39 тыс. Адпаведныя іскі прад'явілі ўсяго некалькі чалавек. Акрамя таго, абвінавачванаму неабходна выплаціць двум пацярпелым матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў суме па Br100.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

Малады чалавек стварыў акаўнты ў сацсетцы і на сайце знаёмстваў пад жаночым імем, размясціў там фота дзяўчыны, якая рэальна існуе. Пасля чаго на розных падставах, спасылаючыся на цяжкае матэрыяльнае становішча, прасіў мужчын, з якімі кантактаваў, перавесці яму грошы на тэлефон. Адны пацярпелыя перасылалі "дзяўчыне" нязначныя для іх сумы (па Br20, Br70). Але былі і тыя, хто пералічыў значна больш сур'ёзныя грошы. Да прыкладу, адзін з мужчын на працягу двух гадоў перавёў больш Br39 тыс. Абвінавачаны абяцаў вярнуць грошы, але на сустрэчы не з'яўляўся і, адпаведна, нічога не выплочваў.

Злачынствы здзяйсняліся са снежня 2015 года па студзень 2018-га. Усяго ў справе 64 пацярпелыя.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.