Вы тут

Дзяржузнагарод удастоены 32 супрацоўнікі органаў унутраных спраў


За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокае прафесійнае майстэрства, значныя заслугі ў барацьбе са злачыннасцю, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне грамадскага парадку дзяржаўных узнагарод удастоены 32 супрацоўніка органаў унутраных спраў. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 верасня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Анатоль Саковіч.

Заслугі шэрагу праваахоўнікаў адзначаны медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку". У іх ліку старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзела па раскрыцці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віктар Ігнаценка, начальнік аддзела па раскрыцці крадзяжоў ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Салабуда.

Акрамя таго, вялікая група супрацоўнікаў органаў унутраных спраў ўдастоена медалёў "За бездакорную службу" I, II і III ступеняў. Сярод іх начальнік упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Віцебскага аблвыканкама Мікалай Латышаў, першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Старадарожскага райвыканкама - начальнік крымінальнай міліцыі Міхаіл Кашко, начальнік аддзялення па раскрыцці злачынстваў у сферы аўтабізнесу ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Зайцаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?