Вы тут

У Брэсцкай вобласці з-за непагадзі прападала электразабеспячэнне


Сёння ў шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці ў выніку праходжання моцнага ветру (да 20 м/с) назіраліся кароткатэрміновыя адключэнні электразабеспячэння ў некалькіх населеных пунктах. Таксама зафіксаваны выпадкі падзення дрэў, у тым ліку на аўтамабілі, прыпаркаваныя пад дрэвамі і з парушэннем Правіл дарожнага руху, паведамляе МНС.


Работнікамі МНС і іншымі арганізацыямі зроблена 17 выездаў на ліквідацыю наступстваў (падзенне дрэў), у выніку якіх пашкоджана два аўтамабілі, адна гаспадарчая пабудова. Пацярпелых няма.

МНС нагадвае аб дзеючым штармавым папярэджанне Белгідрамета і заклікае ўсіх быць пільнымі, асцярожнымі, не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі, а ў выпадку выяўлення няштатнай сітуацыі неадкладна паведамляць пра гэта па нумарах 101 або 112.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.