29 верасня, аўторак

Вы тут

Прэзідэнт: Механічнага рашэння па павышэнні колькасці пагранвойск не будзе


Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі генерал-лейтэнантам Станіславам Засем і старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатолем Лапо.


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час пры наведванні падраздзяленняў пагранічных войскаў, быў агавораны шэраг пытанняў, у тым ліку па магчымым перайменаванні Дзяржпагранкамітэта, а таксама штатнай колькасці. "Сённяшні пытанне як раз сыходзіць каранямі ў той аналіз, які мы ажыццяўлялі тады на мяжы. Гаворка ішла і пра нейкую мадэрнізацыю пагранічных войскаў, у тым ліку і па колькасці, стварэнне новых падраздзяленняў у сувязі з тым, што нам даводзіцца закрываць украінскую мяжу прыстойна, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Ну і больш эфектыўна працаваць па іншых напрамках".

Беларускі лідар адзначыў, што вывучыў прапановы прысутных на нарадзе. "Колькасць там больш за 1000 чалавек, але справа нават не ў тым, што вы прапануеце колькасць павялічыць на тысячу, на пяць тысяч — калі трэба, так і на дзесяць павялічым. Пытанне ў тым: трэба нам гэтая колькасць, якую вы прапануеце, ці ж мы абыдземся меншай крывёй, менш павялічым колькасць. Не павінна быць так: прасі паўтары тысячы, дадуць тысячу. Па кожным чалавеку мы павінны вызначыцца", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што неабходна вывучыць і колькасны склад, і структуры цяперашніх пагранічных войскаў. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў прысутных: можа там занадта шмат намеснікаў і рознага роду кіраўнікоў? На яго думку, да гэтага неабходна падысці з усёй сур'ёзнасцю. "Адразу скажу: механічнага рашэння па павышэнні колькасці з майго боку не будзе", — заявіў Прэзідэнт.

Ён прывёў у прыклад рашэнне мець на пагранічным атрадзе манеўраную групу, як гэта было ў савецкія часы. Такая баявая адзінка перакідваецца для ўмацавання любога ўчастка мяжы, правядзення іншых мерапрыемстваў. "Кулак" такі павінен быць, не выклікае пярэчання. Калі гэтая колькасць будзе 80 чалавек або 60, значыць, паглядзім па кожным чалавеку. Начальнік манеўранай групы павінен быць? Павінен. І намеснік у яго, вядома, павінен быць на выпадак "калі". Але ні ў якім разе не чатыры і не пяць", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Асноўны пасыл Прэзідэнта быў такі: па кожным чалавеку неабходна прайсціся і зразумець, патрэбны ён ці не. "Калі мы ўбачым, што так, такія падраздзяленні патрэбныя, так, яны павінны быць такой колькасці, то яны і будуць. Не павінна быць вось гэтага прыняцця рашэння наскокам", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар папярэдзіў прысутных: бяздумнага павышэння не будзе, павінна быць эфектыўнасць і аддача. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што было прынята рашэнне аб умацаванні мяжы з Украінай. "Мы павінны закрыць мяжу, але не для прыстойных людзей — украінцаў, а для бандытаў. Для тых, хто вязе зброю", — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на папярэдняй нарадзе міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч далажыў аб затрыманні чалавека, у якога быў сапраўдны зброевы арсенал. Паводле слоў Прэзідэнта, праверка паказала, што ў войску ўсё аказалася на месцы.

"Таму прынята рашэнне — абсталяваць мяжу з Украінай. Патрэбна колькасць? Патрэбна. Давайце паглядзім. Але не кагалам — туды сотню, туды тысячу, а па адным чалавеку куды трэба. Без усялякіх начальнікаў, іх павінна быць па мінімуме", — сказаў ён.

Колькасць пагранічнікаў зменіцца за кошт пераразмеркавання штатаў сілавых ведамстваў

Аб гэтым па выніках нарады з кіраўніком дзяржавы паведаміў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась.

"Патрабаванне Прэзідэнта: каб павышэнне колькасці памежнікаў праходзіла ў рамках пераразмеркавання агульнай колькасьці сілавых ведамстваў, - адзначыў ён. - Пытанне не стаіць, што ў нас у краіне павышаецца колькасць сілавікоў ў цэлым".

Першачаргова будуць узмоцнены заставы. На думку дзяржсакратара, на большасці айчынных застаў гэта трэба рабіць, каб забяспечыць своечасовае рэагаванне. "У розных колькасцях - ад 3-5 да 8-10 чалавек. Глядзелі па кожнай заставе, вывучалі мясцовасць, працягласць водных перашкод, балот", - адзначыў Станіслаў Зась.

Дарэчы, у памежных войсках будуць адноўлены спецыяльныя баявыя падраздзяленні - манеўраныя групы, асобна па ім кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прадаставіць дадатковае абгрунтаванне колькасці. "Там не павінна быць ніякіх тылавікоў, дапаможных людзей. Там павінна быць чыста баявое воінскае фарміраванне", - дадаў ён.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

Пагаварылі з некаторымі з тых людзей, якія спрычыніліся да вялікай працы.