Вы тут

У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў бульбы


У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў бульбы. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай зводцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Бульба ўбрана з 16,2 тыс. га (54,3 працэнта да плана), накапана 467,2 тыс. т. Ураджайнасць складае 287,6 ц/га. З палавіны плошчаў ужо ўбрана і кукуруза. Зерня кукурузы намалочана 503,6 тыс. т (ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю - 82,5 ц/га супраць 60,7 ц/га).

Цукровыя буракі сабралі з 24,6 працэнта плошчаў, накапана больш за 1 млн т. Ураджайнасць склалася на ўзроўні 424,9 ц/га. Цукрыстасць вышэйшая за мінулагоднюю: 16,2 працэнта супраць 15,32 працэнта.

Паводле даных Мінсельгасхарча, азімыя збожжавыя пасеяны на 73,5 працэнта запланаваных плошчаў (962,1 тыс. га).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.