Вы тут

Мяса дзікоў выявілі ў машыне, спыненай на трасе Мядзел — Мінск


Аўтамабіль “Таёта” з мінскімі нумарамі праверылі ў ходзе сумеснага рэйду аператыўнікі Дзяржінспекцыі і супрацоўнікі ДАІ. Машыну спынілі на трасе Мядзел — Мінск паблізу МКАД-2. Пад кучай рэчаў у багажніку аўто выявілі мяшкі з мясам дзічыны.


У ходзе візуальнага агляду інспектары выказалі здагадку, што гэта могуць быць часткі туш трох дзікоў. Гэта ж пацвердзіў і незалежны спецыяліст — выкліканы егер Мінскай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Двое з чацвярых ехаўшых у аўтамабілі мужчын — паляўнічыя. Пры іх была зарэгістраваная зброя — два карабіны і дзве гладкаствольныя стрэльбы. Па словах затрыманых, напярэдадні яны палявалі ў Браслаўскім раёне, але нікога не здабылі. А перавозяць дзічыну аднаго з паляўнічых, якую той нібыта здабыў даўным-даўно і ўвесь гэты час мяса захоўвалася ў маразілцы на яго дачы ў Браславе. Што гэта былі за жывёлы, мужчына ўспомніць не змог. Устанавіць ісціну дапаможа генатыпічная экспертыза. Калі будзе даказана, што гэта мяса дзікоў, падазраваным пагражае крымінальная адказнасць. Забіраць мяса нават пры законным паляванні на дзіка забаронена, гэта звязана з мерамі па прафілактыцы чумы свіней. Акрамя таго, ёсць падставы меркаваць, што жывёлы былі здабытыя падчас незаконнага палявання. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальных спраў па фактах незаконнай здабычы і транспарціроўкі дзічыны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».