Вы тут

Крымінал, міграцыя, «Дынама»


У пачатку нарады кіраўнік дзяржавы папрасіў коратка выкласці крымінагенную сітуацыю не толькі па выніках васьмі месяцаў бягучага года, але і ў дынаміцы па асноўных кірунках барацьбы са злачыннасцю.


Самае галоўнае, па словах Прэзідэнта, — гэта тыя пытанні, на якія раней звярталася ўвага. "У кватэрах, дамах, сем'ях, у вёсках — мы звярталі ўвагу на сяло, што там адбываецца ў нас, якая там дынаміка?", — спытаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць сітуацыю па некаторых кірунках барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, у тым ліку пытанні процідзеяння карупцыі па лініі Міністэрства ўнутраных спраў.

Яшчэ адна тэма нарады — пытанні міграцыі. "Нешта трэба нам у заканадаўстве папраўляць, як лічыць Міністэрства ўнутраных спраў, калі так, калі ласка, абмяркуем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І традыцыйна чацвёртае: ваша грамадскае пытанне — гэта спартыўны клуб "Дынама ". Наогул як клуб функцыянуе, што там з кадрамі? Ну і галоўны кірунак дзейнасці клуба — гэта хакейнае мінскае "Дынама".

На думку кіраўніка дзяржавы, з пачатку года "Дынама" ліхаманіць, таксама як і ў перадсезонку. Прэзідэнт нагадаў, што каманда добра згуляла дзве гульні на выездзе з "Лакаматывам" і "Северсталлю", але пры гэтым клуб паказаў несамавітую гульню з маскоўскім "Дынама". "Нейкія перапады, што там адбываецца ў камандзе? Як яны далей думаюць жыць і працаваць?" — пацікавіўся беларускі лідар.

Адказваючы на пытанні Прэзідэнта Ігар Шуневіч заявіў, што ў бягучым годзе аператыўная абстаноўка застаецца падкантрольнай органам унутраных спраў і характарызуецца толькі асобнымі рэзкімі ўскладненнямі. Паводле яго слоў, зноў прыйшлося рэагаваць на факт захопу заложнікаў, у іншым надзвычайным здарэнні адзін супрацоўнік загінуў, другі атрымаў раненні. Аднак пры рэалізацыі адной з асноўных задач па азначэнні самым галоўным вынікам міністр унутраных спраў лічыць забеспячэнне зніжэння колькасці асоб, якія пацярпелі ад злачынстваў, і назваў лічбу — мінус 3 %. "А таксама загінулых — амаль мінус 4 % у нас загінула ў выніку здзяйснення злачынных замахаў. Асаблівую ўвагу ўдзяляем абароненасці грамадзян састарэлага ўзросту", — дадаў ён.


На пытанне журналістаў аб тым, чым будуць займацца расійскія паліцэйскія ў Беларусі падчас II Еўрапейскіх гульняў, Ігар Шуневіч заявіў наступнае:

"Супрацоўнікі паліцыі замежных дзяржаў могуць выступаць на нашай тэрыторыі толькі ў якасці экспертаў. Яны будуць ажыццяўляць канэкт паміж заўзятарамі дадзенай канкрэтнай краіны з праваахоўнымі органамі нашай дзяржавы. Яны будуць выступаць у якасці магчымай крыніцы інфармацыі адносна канкрэтнага парушальніка грамадскага парадку, выкарыстоўваючы базы дадзеных свайго міністэрства. Гэта тычыцца не толькі паліцэйскіх Расійскай Федэрацыі, але і іншых краін", — адзначыў ён.

Паўнамоцтваў ажыццяўляць праваахоўную дзейнасць замежнымі праваахоўнымі структурамі няма ні ў кога, падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Федэрацыю хакея Беларусі і клуб "Дынама - Мінск" чакае інтэграцыя

Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Белаурсі Ігар Шуневіч па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам.

Паводле яго слоў, адна з прапаноў, якую кіраўнік дзяржавы даручыў у далейшым распрацоўваць, — інтэграцыя двух падраздзяленняў ("Дынама - Мінск" і Федэрацыі хакея Беларусі), каб ліквідаваць канфлікт інтарэсаў, які існуе сёння паміж гэтымі суб'ектамі хакейнай індустрыі.

Якім чынам гэта плануюць ажыццявіць? "Сёння пра гэта казаць рана, паколькі прапановы, безумоўна, сістэмныя, але яны на будучыню. У бліжэйшы час разам са старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі мы пра гэта скажам", — дадаў ён.

Акрамя таго, міністр унутраных спраў падрыхтаваў дакумент аб стварэнні арганізацыйнага камітэта да чэмпіянату свету 2021 года на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі і ўнёс яго на разгляд.

МУС — за ўзмацненне жорсткасці пакарання для нецвярозых кіроўцаў

"Мы заўсёды выступалі за тое, каб рабіць больш жорсткай адказнасць кіроўцаў, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане за рулём", — падкрэсліў міністр унутраных спраў.

Паводле яго слоў, у МУС ёсць перакананне: п'яны за рулём — гэта патэнцыйны забойца. "Чалавек свядома даводзіць сябе да такога стану, свядома садзіцца кіраваць крыніцай павышанай небяспекі, ускосна мяркуючы, што ён можа здзейсніць дарожна-транспартнае здарэнне, — адзначыў Ігар Шуневіч. — Таму любая прапанова аб узмацненні жорсткасці адказнасці ў адносінах да такіх грамадзян намі будзе безумоўна падтрымана, мала таго, мы будзем хутчэй выступаць сааўтарамі гэтых прапаноў".

Зноў пра Оршу

Акрамя таго, ён далажыў кіраўніку дзяржавы аб крымінагеннай сітуацыі ў краіне, якая характарызуецца высокім узроўнем падкантрольнасці. Акрамя таго, Ігар Шуневіч пазначыў асноўныя трэнды развіцця ў гэтай галіне.

Яшчэ адна тэма нарады — навядзенне парадку ў Аршанскім раёне, даручанае МУС. "Па сутнасці справы, напэўна ўсё ж такі гэта пілотны праект, паколькі аналагічныя праблемы мы фіксуем на іншых тэрыторыях і абласцях. Перакананы, што ў бліжэйшы час мы проста абавязаны прыняць меры па навядзенні парадку ў гэтых рэгіёнах, раёнах не толькі Віцебскай вобласці", — адзначыў міністр унутраных спраў.

Паводле яго слоў, сёння ведамства працягвае настойліва і эфектыўна вырашыць праблемы сацыяльнай неўладкаванасці, бязладнасці ва ўсіх галінах у Аршанскім раёне. Ігар Шуневіч дадаў, што дзеянні МУС накіраваны на пэўную катэгорыю грамадзян — гэта п'яніцы, дармаеды, хуліганы. "Таму міліцыя сёння прысутнічае там, але не ў выглядзе кампанейшчыны. Мы разумеем, што гэта па сутнасці наспелая праблема па яшчэ больш якаснаму выкананню нашых абавязкаў, нашай працы", — сказаў міністр.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.