Вы тут

У Любанскім раёне двух мужчын выратавалі са склепа


Паведамленне пра тое, што ў склепе жылога дома ў вёсцы Касцюкі Любанскага раёна знаходзяцца двое мужчын, паступіла ў МНС ад фельчара брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.


Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, у асобным будынку склепа знаходзіліся без прытомнасці два чалавекі — гаспадар дома і яго зяць. Мужчыны былі паднятыя на паверхню звяном газадымаахоўнай службы МНС. Абодва выратаваных былі шпіталізаваны ў бальніцу.

Высветлілася, што пацярпелыя разгружалі прыбраны ўраджай з асабістага падворка, спусціўшыся ў склеп, страцілі прытомнасць і самастойна выбрацца не маглі.

Гаспадар дома трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане, за яго жыццё змагаліся медыкі, на раніцу стан мужчыны — сярэдняй ступені цяжкасці. Маладога чалавек пасля таго, як ён прыйшоў у сябе, адпусцілі дадому, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Любанскай брыгадай філіяла “Салігорскгаз” былі зроблены замеры паветра ў склепе, устаноўлены, што ўтрыманне кіслароду ў паветры склала 16 працэнтаў. Ратавальнікі заклікаюць быць асцярожнымі пры працы ў замкнёных памяшканнях, скляпах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.